weather

USD 2.6057

EURO 3.1662

RUR(100) 3.5028

search

Колькі нараджэнняў і шлюбаў зарэгістравалі на Ганцаўшчыне ў 2020 годзе

Першае дзіця ў Ганцавічах нарадзілася толькі на Раство. У навагоднюю ноч у Ганцавічах у гэтым годзе ніхто не нарадзіўся.

Нараджэнні, шлюбы, узрост
сужэнцаў у 2020 годзе
Нараджэнні, шлюбы, узрост сужэнцаў у 2020 годзе

А вось у ноч з 7 на 8 студзеня на праваслаўнае Раство нарадзілася першае. Дакладна час з`яўлення на свет немаўляці 0.15 гадзін 8 студзеня.

«У ноч з 7 на 8 студзеня ў нас у раддоме нарадзілася першае дзіця. Гэта хлопчык», – паведамілі ў жаночай кансультацыі.

Цікава, што ў першыя гадзіны новага года ў Беларусі нарадзілася 53 дзіцяці. З іх 24 – хлопчыкі і 29 – дзяўчынкі.

У Брэсцкай вобласці нарадзілася 10 немаўлятак – 6 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. Першае дзіця было народжана ў вобласці таксама ў 0.15 гадзін 1 студзеня.

«Хлопчыкаў у мінулым годзе нарадзілася больш, чым дзяўчынак», – паведаміла Наталля Гардзей, начальнік аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану.

Аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану, а таксама ў сельскіх выканаўчых камітэтах было зарэгістравана нараджэнне 201 дзіцяці – 107 хлопчыкаў і 94 дзяўчынкі. Гэтая лічба на 30 асоб меншая ў параўнанні з 2019 годам.

Шматдзетнымі сталі 42 сям`і, у двух сем`ях з`явілася па сёмым дзіцяці. У чатырнаццаці сем`ях з`явілася чацвёртае, у пяці – пятае, у чатырох – шостае дзіця. Таксама на Ганцаўшчыне з`явілася дзве двойні.

Што тычыцца самых распаўсюджаных імён, то імі сталі Сафія, Дар`я, Аляксандра, Паліна ў дзяўчынак. А ў хлопцаў – Міхаіл, Арсеній, Арцём, Данііл, Максім.

У мінулым годзе ў Ганцавіцкім раёне было створана 119 новых сем`яў. У 2019 годзе гэтая лічба была большая – 157. Самаму маладому жаніху было 19 год, а самай маладой нявесце – 16 год.

Колькі нараджэнняў і шлюбаў зарэгістравалі на Ганцаўшчыне ў 2020 годзе

Усяго ж узаконіць свае адносіны вырашылі 238 чалавек. У другі раз звязалі сябе шлюбам 29 мужчын і 42 жанчыны. Сярэдні ўзрост уступаючых у шлюб склаў 31 год для мужчын і 28 год для жанчын.

«У мінулым годзе шлюбаў было менш, чым у пазамінулым. Магчыма, на гэта паўплываў каранавірус», – зазначыла Наталля Гардзей.

Сярэдні ўзрост бацькоў склаў 30 год для таты і 27 для маці. Самая маладая мама Ганцаўшчыны мае 17 год, а самая ўзроставая – 43 гады. Самым маладым бацькам стаў 20-гадовы мужчына, а самы ўзроставы – 49-гадовы.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме