weather

USD 2.5864

EURO 3.1186

RUR(100) 3.4027

search

У Чудзінскім Доме культуры вам праспяваюць за пяць рублёў

Чудзінскія культработнікі выконваюць новую паслугу – віншаванне людзей са святамі на даму.

У Чудзінскім Доме культуры вам праспяваюць за пяць рублёў
У Чудзінскім Доме культуры вам праспяваюць за пяць рублёў

Каштуе такая паслуга ўсяго пяць рублёў. Людзей, да каго прыйсці са спевамі, культработнікі шукаюць самі.

Звычайна такія віншаванні робяць для пажылых людзей, якім цяжка выйсці з хаты, у каго юбілей ці дзень нараджэння. Да такіх ідуць спявачкі з гурта “Медуніца”, які дзейнічае пры Доме культуры. Яны выконваюць для пажылых па дзве – тры песні.

Кошт паслугі, работнікі культуры лічаць невялікім.

 «У магазін за хлебам і малаком даражэй схадзіць, чым запрасіць да сябе спявачак. А добры настрой і пазітыў будзе гарантаваны кожнаму”, – кажа заведуючая Дома культуры Анжэла Дайлід. 

“Набіваемся да людзей самі. Звычайна сваякі якой-небудзь бабулі закажуць, каб мы выканалі песні. Што такое 5 рублёў? Нічога. Мы такім чынам аб’ездзілі ўсё наваколле. І прыносім радасць людзям”, – кажа культарганізатар Людміла Барсукевіч.

На пытанне, як зараз працуецца ва ўмовах каранавірусу, жанчыны адказалі, што нялёгка. Канцэрты цяпер з’ява рэдкая, але ёсць гурткі, на якія прыходзяць дзеці – сольна-эстрадны і рукадзелля, дзе вырабляюць папяровыя карціны.

У Чудзінскім Доме культуры вам праспяваюць за пяць рублёў
У СДК вырабляюць папяровыя карціны
У Чудзінскім Доме культуры вам праспяваюць за пяць рублёў
У СДК вырабляюць папяровыя карціны

У гурце “Медуніца” 12 чалавек. Усе жанчыны. Так сталася, што мужчыны тут не прыжыліся.

 “У нас вялікая актавая заля на 180 пасадачных месцаў. Але калі адбываецца якое мерапрыемства, то звычайна рассажваем людзей так, каб паміж імі была дыстанцыя. Да Дня вываду савецкіх войск з Афганістану рабілі выставу. У вёсцы жыве трое чалавек, якія служылі ў Афганістане. Рыхтуем святочнае мерапрыемства да 8 сакавіка”, – кажа заведуючая.

Культарганізатар арганізоўвае і рэпетыцыі «Медуніцы», і вядзе дзіцячы гурток.

“Вырабы з паперы – гэта настолькі шматгранны і займальны выгляд творчасці, што я не магла прайсці яго бокам. Бо я сама захапляюся рознымі відамі творчасці, таму вырашыла займацца папяровымі тыпажамі з дзецьмі. Ім гэта падабаецца. А глядзіцца гэта проста захапляльна”, – кажа Людміла Барсукевіч.

Ня гледзячы на каранавірус, жанчыны імкнуцца рабіць, ствараць, уплываць на жыццё сваёй вёскі. Шмат якія мерапрыемствы пераходзяць у суполкі сацсетак у інтэрнэце. Але культработніцы спадзяюцца, што актавая заля будзе напаўняцца цалкам. І мерапрыемствы загучаць у СДК з новай моцай. Для гэтага трэба толькі трошку пачакаць.

На сценах Чудзінскага Дома культуры шмат рушнікоў, на падлозе старыя жбаны, а ў куце стаіць ткацкі станок.

“Аднаму з рушнікоў на сцяне больш за 100 год. Яго рабіла майго мужа прабабка”, – кажа Анжэла Віктараўна.

У Чудзінскім Доме культуры вам праспяваюць за пяць рублёў У Чудзінскім Доме культуры вам праспяваюць за пяць рублёў

 “Людзі старое выкідаюць, бо не бачаць у ім каштоўнасці, а мы падбіраем. Штосьці падрабляем, падмалёўваем, а штосьці застаўляем нязменным. Для прыкладу, са старых жбаноў і непатрэбных бутэлек робім дэкупаж. Размалёўваем іх і напаўняем букетамі з сухіх кветак ”, – кажа культарганізатар.

Ад новага года работнікі культуры ў Чудзіне чакаюць пазітыву і лічуць, што людзі стаміліся хварэць і баяцца.

Праздник деревни Чудин прошёл с песнями, танцами и памятными подарками (фоторепортаж)

Материалы по теме
Из рубрики
Top