weather

USD 2.5864

EURO 3.1186

RUR(100) 3.4027

search

У Ганцавічах у 2020 годзе на 38 шлюбаў было менш, чым у 2019

Статыстыка паказвае, што насельніцтва Беларусі не расце, а скарачаецца.

Насельніцтва Беларусі паступова скарачаецца
Насельніцтва Беларусі паступова скарачаецца / Фото: Аляксандр Пазняк

У Ганцавічах у 2020 годзе было зафіксавана нараджэнне 201 дзіцяці. 107 з іх — хлопчыкі і 94 — дзяўчынкі. Гэта інфармацыя аддзела ЗАГС і сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Колькасць насельніцтва Брэсцкай вобласці на 1 студзеня 2020 года складала 1 347 000 чалавек. Па колькасці вобласць саступае Мінску, Мінскай і Гомельскай абласцях.

З 1995 года колькасць насельніцтва вобласці памяншаецца. Выключэнне склаў 2015 год. Усяго насельніцтва Беларусі складае крыху больш за 9,4 млн чалавек.

Новых дадзеных на 2021 год па колькасці насельніцтва пакуль няма.

А вось у 2020 годзе ў Ганцавічах было створана 119 новых сем’яў. Гэта на 38 сем’яў менш, чым у 2019 годзе (157 новых сем’яў).

Чытайце таксама:

Колькі нараджэнняў і шлюбаў зарэгістравалі на Ганцаўшчыне ў 2020 годзе

Материалы по теме
Из рубрики
Top