weather

USD 2.4299

EURO 2.8268

RUR(100) 3.4309

search

Што здымала тэлебачанне з вобласці ў Ганцавічах

У цэнтры горада Ганцавічы сёння, 16 красавіка, былі заўважаны журналісты тэлерадыёкампаніі "Брэст".

ТРК
ТРК "Брэст" у Ганцавічах / Фото: Аляксандр Пазняк

Журналісты з Пінска тэлерадыёкампаніі «Брэст», ня гледзячы на дажджлівае надвор’е, рабілі відэаздымкі ў цэнтры Ганцавічаў.

З Пінска ў Ганцавічы прыехалі журналіст Таццяна Бут-Гусаім і відэааператар Аляксандр Дзьячэнка. 

Што здымала тэлебачанне з вобласці ў Ганцавічах
аператар ТРК "Брэст"/ Фота: Аляксандр Пазняк
Што здымала тэлебачанне з вобласці ў Ганцавічах
Машына ТРК "Брэст"/ Фота: Аляксандр Пазняк

«Мы прыехалі на мерапрыемства прысвечанае юбілею Міхася Рудкоўскага. Таксама будзем здымаць матэрыял пра пелетны завод у Ганцавічах. Будзе два матэрыялы », — адказала журналіст.

Што здымала тэлебачанне з вобласці ў Ганцавічах
Таццяна Бут-Гусаім, журналіст ТРК "Брэст"/ Фота: Аляксандр Пазняк

Міхась Рудкоўскі ў гэтым годзе мог бы адсвяткаваць сваё 85-годдзе. Мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў кінатэатры «Маладосць». Яно было арганізавана цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Пелетны завод павінен вось-вось запусціць сваю вытворчасць. Для ўзвядзення завода ў Ганцавічах выбралі пляцоўку на базе цэха дрэваапрацоўкі мясцовага лясгаса.

Агульны кошт завода з абсталяваннем і будаўніча-мантажнымі работамі складае больш за 9,5 мільёна рублёў. 

Абодва матэрыяла павінна хутка з’явіцца на тэлебачанні. 

Што здымала тэлебачанне з вобласці ў Ганцавічах
ТРК "Брэст" у Ганцавічах/ Фота: Аляксандр Пазняк
Из рубрики
Top