weather

USD 2.5196

EURO 2.9703

RUR(100) 3.401

search

Прадпрымальнік Махцей кладзе плітку на міні-рынку ў Ганцавічах

Будаўніцтва міні-рынка ў мікрараёне на вуліцы Будаўнікоў у Ганцавічах, якое было часова прыпынена, набірае новыя абароты.

Рабочыя ставяць бардзюры на тэрыторыі міні-рынка
Рабочыя ставяць бардзюры на тэрыторыі міні-рынка / Фото: Аляксандр Пазняк

9 ліпеня прадпрымальнік Сяргей Махцей, які вядзе будаўніцтва, атрымаў афіцыйны дазвол на будаўніцтва. Да гэтага часу ён не мог будаваць, бо ўзніклі пэўныя пытанні адносна падземных камунікацый.

«З бягучага тыдня мы распачалі чарговы этап будаўніцтва. На тэрыторыі будучага рынка ляжаць бардзюры і плітка, але мы не маглі будаваць, бо як высветлілася, пад зямлёй пралягаюць камунікацыі – ацяпленне, вада, сувязь. Тут ахоўная зона. З-за гэтага тэрыторыя міні-рынка значна скарачалася. Ніякія камунікацыі не павінны зашкодзіць, мы іх не дакранаемся. Цяпер мы ўзгаднілі ўсе пытанні з кіраўніцтвам раёна і ў хуткім часе распачынаем класці плітку. Бо да гэтага ўжо зрабілі неабходныя падрыхтоўчыя работы», – кажа Сяргей Махцей.

Прадпрымальнік Махцей кладзе плітку на міні-рынку ў Ганцавічах
Працоўныя моманты/ Фота: Аляксандр Пазняк

Да гэтага часу былі пытанні з ліўнёўкай і дрэвамі. На месцы будучага рынка заўсёды стаяла пасля дажджэй вада. Таму на гэтым месцы трэба рабіць ліўнёўку. Дрэвы, якія растуць каля рынка хацелі зрэзаць, але па просьбе прадпрымальніка, заставілі. На думку Сяргея яны ствараюць цянёк і робяць добры эстэтычны выгляд.

Нагадаем, што міні-рынак будзе ля дома №19 па вуліцы Будаўнікоў насупраць «Хлебасолля». Яго будаўніцтва пачалося 4 чэрвеня. Побач з гэтым месцам у Ганцавічах у любую пару года гандлявалі бульбай, гароднінай, садавінай, ягадамі і іншымі дарамі прыроды. Цяпер тут часова стаіць знак забароны продажу. А гандаль перабраўся ў раён міні футбольнага поля.

Прадпрымальнік Махцей кладзе плітку на міні-рынку ў Ганцавічах
Прывоз пліткі для міні-рынка/ Фота: Аляксандр Пазняк

Будаўніцтва міні-рынка будзе завершана, па словах прадпрымальніка, да пачатку восені.

Калі аб’ект будзе пабудаваны, то гэта будзе зручна і тым, хто вырошчвае агародніну і садавіну, а таксама тым, хто жыве ў мікрараёне.

Чытайце таксама:

В Ганцевичах в микрорайоне строится новый мини-рынок

Как продвигается строительство мини-рынка в Ганцевичах

Из рубрики
Top