weather

USD 2.5593

EURO 2.8761

RUR(100) 3.3862

search

Ганцавіцкія майстры прэзентавалі рукадзелле ў прэзідэнцкай бібліятэцы

Ганцаўчане пабывалі ў сталіцы 19 лістапада ў рэзідэнцыі, дзе адбылося адкрыццё экспазіцыі вырабаў найлепшых майстроў Ганцавіцкага раёна.

Народны майстар з вёскі Хатынічы Ніна Казак.
Народны майстар з вёскі Хатынічы Ніна Казак. / Фото: З архіва "ГЧ".

Дэлегацыю Ганцавіцкага раёна прадставілі ўдзельніцы Народнага клуба майстроў народнай творчасці «Багач», які працуе на базе раённага Дома рамёстваў.

Свае лепшыя работы паказалі народныя майстры –ткачыха Ніна Казак з вёскі Хатынічы і вышывальшчыца Ульяна Віннік з вёскі Боркі.

Ганцавіцкія майстры прэзентавалі рукадзелле ў прэзідэнцкай бібліятэцы
Народны майстар Ульяна Віннік.

Вырабы з саломкі паказала майстар саломапляцення Валянціна Занька з вёскі Ганцавічы.

Ганцавіцкія майстры прэзентавалі рукадзелле ў прэзідэнцкай бібліятэцы
Валянціна Занька з вёскі Ганцавічы.

Модныя сумкі-вышыванкі і фірменныя калматыя дываны прэзентавала ткачыха Алена Цялушка. Майстар мастацкага роспісу Вольга Івановіч з Ганцавіч паказала на выставе сумкі з тэкстылю і дываны, упрыгожаныя яркімі кветкамі.

Ганцавіцкія майстры прэзентавалі рукадзелле ў прэзідэнцкай бібліятэцы
Мастачка Вольга Івановіч.

Кіраўнік народнага клуба «Багач» Марыя Муха падрыхтавала ўнікальную калекцыю вышытых хустак.

Ганцавіцкія майстры прэзентавалі рукадзелле ў прэзідэнцкай бібліятэцы
Марыя Муха кіраўнік народнага клуба майстроў «Багач».

Узначалілі дэлегацыю дырэктар раённага Дома рамёстваў Ала Занька і дырэктар Ганцавіцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вольга Быковіч.

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў развівае рэдкія віды рамёстваў, мае рэспубліканскія ўзнагароды і знаходзіцца ў пяцёрцы найлепшых устаноў Беларусі, таму ганцавіцкая экспазіцыя застанецца ў сталіцы і будзе працаваць больш за месяц.

Материалы по теме
Top