weather

USD 2.5914

EURO 2.93

RUR(100) 3.3434

search

Брэсцкая друкарня адмаўляецца друкаваць «Ганцавіцкі час” у 2022 годзе

Дагавор аб аказанні паслуг на друк газеты “Ганцавіцкі час” Брэсцкая друкарня спыняе.

Брэсцкая друкарня адмаўляецца друкаваць «Ганцавіцкі час” у 2022 годзе
Брэсцкая друкарня адмаўляецца друкаваць «Ганцавіцкі час” у 2022 годзе

У новым 2022 годзе “ГЧ” не зможа друкавацца не па нашай волі.  Такое паведамленне прыйшло 30 лістапада па электроннай пошце за подпісам намесніка дырэктара Брэсцкай друкарні Ірыны Іванісік.

За што? Чаму? Шмат гадоў рэдакцыя “ГЧ” кожны тыдзень спраўна па прадаплаце аплачвала паслугі.

На пытанне намесніку дырэктара Брэсцкай друкарні Ірыне Іванісік, што ж стала прычынай скасавання дагавора, яна адказала:

“ Ну, у нас меняется загрузка…”.

На дадатковае пытанне, а чаму пра гэтую “загрузку” друкарні не было ўказана ў паведамленні, дарэчы, якое прыйшло па электроннай пошце, Ірына Уладзіміраўна адказала пытаннем:

“А зачем?”

Вось так. “Загрузка” Брэсцкай друкарні, мяркуецца, будзе вельмі сур’ёзнай, калі 20–30 хвілін, за якія друкаваўся тыраж “Ганцавіцкага часу”, стала прынцыповым момантам. Няйнакш, як у тры змены пачнуць працаваць!

Трэба парадавацца за Брэсцкую друкарню і яе работнікаў, якім, трэба меркаваць, пасля адмовы друкаваць “Ганцавіцкі час” і “загрузкі” нечым  іншым дакладна значна павялічаць зарплаты.

Карыстаючыся момантам, рэдакцыя нашай газеты дзякуе работнікам друкарні за шматгадовую працу, за цудоўныя чалавечыя адносіны і жадае поспехаў кожнаму з работнікаў і іх сем’ям, а таксама спаўнення самых запаветных жаданняў!

Брэсцкая друкарня адмаўляецца друкаваць «Ганцавіцкі час” у 2022 годзе
Брэсцкая друкарня адмаўляецца друкаваць «Ганцавіцкі час” у 2022 годзе

Ну, і кіраўніцтву Брэсцкай друкарні таксама пажадаем поспехаў у выкананні… усяго, што яны там выконваюць.

Канешне, няпроста ўспрымаць такія навіны. Нашы дзяўчаты плакалі, бо кожны з карэспандэнтаў, вярстальшчыкаў, рэкламшчыкаў укладваў значную часціну душы ў “Ганцавіцкі час”. 20 гадоў мы сумленна рабілі сваю працу на карысць чытачоў Ганцаўшчыны.

Многім стараліся дапамагчы, і гэта атрымлівалася: падымалі актуальныя праблемы, трымалі вас у курсе падзей, якія адбываліся ў Ганцавіцкім раёне і не толькі. Мы аб’ектыўна асвятлялі падзеі і пісалі гісторыю Ганцавіцкага раёна. Дзякуй усім, хто падтрымліваў і верыў “ГЧ” і журналістам, якія працавалі для чытачоў.

Канешне, мы накіруем запыты ў іншыя друкарні. Нешта і яны адкажуць пра “загрузку”. Але “Ганцавіцкі час” з вамі не развітваецца. Будзем спрабаваць працаваць праз электронную версію газеты. Канешне, калі чытачы згодзяцца аплочваць газету ў электронным выглядзе. Бо інакш утрымліваць штат работнікаў не атрымаецца.

Таму нам будзе цікавай зваротная сувязь ад кожнага з вас. Пішыце свае меркаванні і прапановы на электронныя адрасы почты: piter19huzayeuski@gmail.com або ў нашы групы ў ВК, Вайбер.

Материалы по теме
Из рубрики
Top