weather
search

Колькі грошай пойдзе на праект зоны аховы капліцы роду Абуховічаў

Прапанова скласці праект ужо тыдзень, як размешчана ў інтэрнэце на гандлёвай пляцоўцы.

Капліца пры былой сядзібе Абуховічаў ў вёсцы Вялікія Круговічы.
Капліца пры былой сядзібе Абуховічаў ў вёсцы Вялікія Круговічы. / Фото: http://gnckult.by

Згодна дакументам, паслугу па распрацоўцы праекта зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пахавальная капліца роду Абуховічаў» у вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна запланавана выканаць за бюджэтныя сродкі.

Агарэвіцкі сельвыканкам мае намер выдаткаваць на гэта 3 500 рублёў.

Зыходзячы з тэхнічнага задання, будынак знаходзіцца ў нездавальняючым стане. Таму і вырашана  распрацаваць праект зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з мэтай захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Выканаць заданне патрэбна да 1 верасня 2022 года.

Каб зразумець каштоўнасць пабудовы, трэба звярнуцца да гісторыі. Падрабязныя звесткі пра гісторыка-культурную каштоўнасць змешчаны ў пашпарце будынка. Пашпарт склаў у канцы 2011 года старэйшы навуковы супрацоўнік Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея Віталь Герасіменя.

Колькі грошай пойдзе на праект зоны аховы капліцы роду Абуховічаў
Першая старонка пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці «»Пахавальная капліца роду Абуховічаў».

Род Абуховічаў – адзін з самых старажытных шляхецкіх родаў на Беларусі. У вёсцы Вялікія Круговічы некалі знаходзілася сядзіба гэтага роду, якая была пабудавана ў другой палове 19 стагоддзя. У час другой Сусветнай вайны на тэрыторыі сядзібы былі размешчаны нямецкія рамонтныя майстэрні, у 1944 годзе – арганізавалі МТС. Пасля вайны ў будынку знаходзілася вясковая бібліятэка, якая поўнасцю згарэла ў сярэдзіне 50-х гадоў.

Да нашых часоў захавалася толькі каталіцкая капліца роду Абуховічаў, пабудаваная ў 19 стагоддзі. У шматлікіх краязнаўчых даведніках яна пазначана як пахавальная, але ў гэтым накірунку ніколі не выкарыстоўвалася.

Да 1939 года капліца не лічылася пахавальным месцам, а была прыстасавана для богаслужэння католікаў. Памерлых паноў хавалі на Ясянецкіх могілках, а не ў склепе. Склеп прызначаўся для захавання рэлігійных прыналежнасцей. Пасля заканчэння богаслужэнняў (імшы святой) дзверы капліцы зачыняліся на замок, ключ аддавалі прыбліжаным да Абуховічаў людзям.

Што адбывалася з капліцаў на працягу наступнага дзесяцігоддзя, дакладных звестак няма. Вядома, што ў 50-я гады у гэтым памяшканні размясціліся калгасныя склады, у сувязі з чым замуравалі вокны, а склеп прыстасавалі пад збожжасховішча. З сярэдзіны 80-х будынак капліцы не эксплуатуецца.

Як сказана ў апісанні будынка, капліца збудавана з чырвонай цэглы вышынёй каля пяці метраў з нахіленым з двух бакоў дахам, накрытым дранкай. Дубовыя дзверы з каванымі жалезнымі мацаваннямі, зачынены на замок, ключ згублены. На правай сцяне адно вакно, на левай – два, якія замураваны. З правага боку ўвахода знаходзіцца вялікі склеп з прыбудаваным драўляным тамбурам, дзверы і лесвіца, якая вядзе ў склеп, адсутнічаюць. Унутры маецца цаглянае перакрыццё арачнага тыпу, зложанае з чырвонай цэглы, якое раздзяляе склеп на два памяшканні.

Новости

Материалы по теме
Из рубрики
Top