weather

USD 2.4299

EURO 2.8268

RUR(100) 3.4309

search

Ганцаўшчына пацярпела ад градавай «бамбардзіроўкі»

Моцны буран пранёсся ў нядзелю, 29 мая, па населеных пункта з Ганцавіцкага раёна. Эпіцэнтрам стыхіі сталі вёскі Кукава, Нача, Гута, Востраў. Пацярпелі ад надзвычайнага здарэння таксама Вялікія Круговічы, Агарэвічы і г. Ганцавічы. Градам, асобныя экземпляры якога дасягалі памеру курынага яйка (!), пабіла стрэхі дамоў, шыбы ў жылых і адміністрацыйных будынках, аўтамабілях і нанесла сур’ёзны ўрон сельскай гаспадарцы.

Такія гіганцкія градзіны яшчэ ляжалі па вуліцах в. Кукава Ганцавіцкага раёна праз суткі пасля стыхіі, калі на суліцы было +25
Такія гіганцкія градзіны яшчэ ляжалі па вуліцах в. Кукава Ганцавіцкага раёна праз суткі пасля стыхіі, калі на суліцы было +25 / Фото: Пятро Гузаеўскі

Стыхія абрушылася каля 18 гадзін. Раптоўна сонечнае надвор’е змянілася сумеркамі, чорныя воблакі зацягнулі неба і стала цёмна, быццам ноччу. Шквальны вецер хістаў дрэвы і асцервянела рваў ліству і абломваў галіны, а маладыя дрэвы магутнымі парывамі нахіляў да зямлі.

Гіганскі град павыбіваў у аўтамабілях шкло і пакінуў шматлікія ўмяціны на кузаве. Большасці аўтаўладальнікаў прыйдзецца траціцца на дарагі рамонт са сваёй кішэні, бо атрымаць страхоўку змогуць толькі тыя, хто застрахаваў аўтамабіль дабравольна.

Па словах дзяжурнага метэаролага метэаралагічнай станцыі г. Ганцавічы звычайна інфармацыя прыходзіць з вобласці, але папярэджання пра стыхію на 29 мая не было. У вёсках працуюць камісіі і страхаўшчыкі, якія падлічваюць матэрыяльныя страты.

Из рубрики
Top