weather

USD 2.6006

EURO 3.1623

RUR(100) 3.5054

search

На падрыхтоўку Дня пісьменства ў Ганцавічах не хапае грошай (фото)

Мабілізаваць усе сілы і своечасова падрыхтаваць горад да рэспубліканскага мерапрыемства - такое заданне паставіў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік 3 чэрвеня ў Ганцавіцкім райвыканкаме на паседжанні Нацыянальнага аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў горадзе Ганцавічы, якое запланавана на 4 верасня 2011 года.

У ГДК г. Ганцавічы (першы справа, намеснік прэм'ер-міністра РБ Анатоль Тозік, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, старшыня райвыканкама Уладзімір Столяр, міністр культуры РБ Павел Латушка, міністр інфармацыі РБ Алег Праляскоўскі )
У ГДК г. Ганцавічы (першы справа, намеснік прэм'ер-міністра РБ Анатоль Тозік, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, старшыня райвыканкама Уладзімір Столяр, міністр культуры РБ Павел Латушка, міністр інфармацыі РБ Алег Праляскоўскі ) / Фото: Ірына Дамарацкая

Сёння мы сабралі максімум зацікаўленых людзей, каб абмеркаваць падрыхтоўку да нацыянальнага свята”, — сказаў А. Тозік на пачатку паседжання.

Удзел ў нарадзе прынялі міністр культуры Павел Латушка, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык, а таксама прадстаўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў, якія задзейнічаныя ў добраўпарадкаванні Ганцавіч да Дня пісьментва. Дэлегацыя ў складзе некалькіх дзесяткаў чыноўнікаў наведала сквер, дзе будуць узведзены дзве бяседкі, абышла ўсе аб’екты ў цэнтры горада ад музея да кінатэатра ўздоўж якіх будзе абсталявана алея пісьменства.

Амаль каля кожнага аб’екта вялася гаворка аб недахопе сродкаў на рэканструкцыю. Па словах старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра Столяра, першапачатковыя планы прадугледжвалі затраты на 232 млрд рублёў, але ў свеце апошніх падзей плануецца, добраўпарадкаванне меншай колькасці аб’ектаў, чым меркалася раней, і на гэта патрэба 92 млрд. рублёў.

Па словах У. Столяра, выдзелена пакуль толькі 45 мільярдаў, астатнія сродкі неабходна знайсці. Прадстаўнікі ўсіх міністэрстваў і ведамств, акрамя жыллёва-камунальнага (у іх «лішніх «грошай не аказалася), аднесліся з разуменнем і паабяцалі дапамагчы сродкамі.

Падвёў вынікі паседжання аргкамітэту Анатолій Тозік. «Пакуль не адчуваецца узнёсласці настрою жыхароў г. Ганцавічы, перад нацыянальным святам пісьменства. Трэба размясціць плакаты, вывескі і хутчэй завяршыць добраўпарадкаванне, — адзначыў А. Тозік і з гумарам дабавіў, – з грашамі кожны можа зрабіць, а вось без грошай – гэта ўжо мастацтва.”.

Старшыня аргкамітэту выказаў спадзяванне, што горад здолее падрыхтавацца да свята так, каб не было сорамна ў вочы глядзець гасцям, і каб свята пройшло не горш, а нават лепш, чым у мінулым годзе ў Хойніках.

Ганцаўчане могуць дакладна разлічваць, што адзін з аб’ектаў, на які зараз не хапае сродкаў, будзе адрамантаваны адназначна. Міністр культуры Павел Латушка, у якога папрасілі выдзеліць сродкі на рамонт раённага краязнаўчага музея, адказаў: “Без штаноў застануся, але грошы на Дзень пісьменства знайду”.

Вось калі кожны з міністраў так аднясецца, што аддасць апошнія порткі, то Дзень пісьментва ў Ганцавічах будзе на вышэйшым узроўні.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики