weather

USD 2.4211

EURO 2.8194

RUR(100) 3.4491

search

На свяце дзетвара гуляла да цямна (слайд-шоу)

Упершыню на свята дзяцінства ў Ганцавічах, якое адзначаецца ў першы дзень лета, сабраліся тысячы ганцаўчан і жыхароў Ганцавіцкага раёна. Дэлегацыі дзяцей з’ехаліся на гарадскі стадыён амаль з усіх вёсах раёна і адпачывалі на свяце да цямна.

Фото: Ирина Домарацкая

“Мне вельмі падабаецца і адпачываць і ўдзельнічаць. У мінулым годзе свята дождж сапсаваў. А зараз вельмі класна, — рассказала шасцікласніца Раздзялавіцкай школы Вераніка Кісялевіч, якая выступіла ў конкурсе танцаў разам з іншымі раздзялавіцкімі школьнікамі. Словы захаплення выказала і хатыніцкая школьніца Ірына Калюжная.

Свята было настолькі насычанае рознымі гульнямі і конкурсамі, што стадыён кішэў людзьмі да самага цямна. Ганцаўчане цэлямі семьямі ішлі на стадыён і маглі знайсці сабе адпачынак па душы. Арганізатары, у ролі якіх выступілі работнікі РЦДЮТ, прапанавалі адпачываючым пагуляць ў шашкі і шахматы, у гульні “Шчаслівы выпадак”, паўдзельнічаць ў казачнай пастаноўцы, напрыклад ў ролі птушкі, прынца ці караля, пагуляць ў бяспройгрышную латарэю, зрабіць фота з гіганцкімі казачнымі героямі, паўдзельнічаць ў конкурсе на лепшае ўбранне з газет, заняцца букроссінгам (абмяняць сваю кнігу на любую з прапанованых), патанцаваць і паспяваць.

Дарэчы, лепшымі ў конкурсе спартыўнага масавага танца “Движение, как самовыражение” прызнаны агарэвіцкія школьнікі. Трэба прызнаць, што па дынамічнасці, па колькасці выступленняў агароўцам не было роўных. Другімі сталі – раздзялавіцкія дзеці, трэцімі – малькавіцкія танцоры.

У конкурсе школьных тэатраў лепшымі журы прызнала артыстаў гімназіі і кукаўскай СОШ. Назваць пераможцаў і прызёраў ўсіх конкурсаў проста немагчыма, бо граматы і дыпломы атрымалі дзесяткі таленавітых дзяцей, сярод якіх Рада Бондар, Лиза Шахрай, Аляксанд Дунчык і іншыя дзеці, дзякуючы выступленням якіх і адбылося яркае свята.

“Цудоўна адпачылі. Раней такія святы мы маглі толькі па тэлевізары назіраць. Вось нарэшце дачакаліся, што зрабілі і ў нас. Малайцы, вось могуць жа як захочуць зрабіць для дзяцей цікавае свята. Думаю, забавы знайшлі ўсе жадаючыя, — падзялілася эмоцыямі ганцаўчанка Наталля Кісялевіч, якая прыйшла на стадыён з дзвума дзецьмі. Сынок дапоўніў, што больш за ўсё яму спадабаліся танцы, якія прадэманстравалі дзеці з розных школ раёна.

 

Из рубрики
Top