search

У Дзень вызвалення ў горадзе Ганцавічы адкрылі помнік воінам-інтэрнацыяналістам

Знакавай гістарычнай падзеяй – адкрыццём помніка воінам-інтэрнацыяналістам – у Ганцавічах 3 ліпеня быў адзначаны Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Празднование Дня Независимости в городе Ганцевичи
Празднование Дня Независимости в городе Ганцевичи / Фото: Пётр Гузаевский

Памятны знак быў узведзены на бюджэтныя сродкі і на ахвяраванні фізічных і юрыдычных асоб, а БМП (баявую машыну пяхоты) перадало бязвыплатна Міністэрства абароны РБ.

Гэты дзень увогуле быў багаты на падзеі. На Кастрычніцкай плошчы і ў скверы на вуліцы Гагарына прайшло мноства мерапрыестваў, дзе тысячы ганцаўчан і гасцей весяліліся, знаёміліся з выставамі, слухалі выступленні артыстаў мастацкай самадзейнасці і адпачывалі за столікамі, спажываючы халодныя і “гарачыя” напоі пад шашлык.

Арганізатары мерапрыемства пастараліся, каб свята і ў чарговы раз было напоўнена нечым незвычайным і новым. Выстаўкі байкерскіх матацыклаў, рэдкіх аўтамашын, вынаходніцтваў мясцовых рацыяналізатараў з ліцэя, новыя калектывы і выканаўцы на канцэрце і арыгінальнае афармленне пляцовак і гандлёвых радоў – усё гэта стварала святочны каларыт і падымала настрой.

Ушаноўвалі на свяце перадавікоў вытворчасці, цэлыя арганізацыі і гаспадароў падвор’яў, якія найлепш азелянілі і добраўпарадкавалі свае тэрыторыі, віншавалі маладажонаў і юбіляраў.

Так, Граматай райвыканкама за добрасумленную працу, за дасягненне высокіх паказчыкаў і прафесійнае майстэрства былі ўзнагароджаны: Яніна Барысік, кантралёр швейных вырабаў Ганцавіцкага РКБА; Алена Зюганава, загадчыца ўніверсама “Родны кут”; Сяргей Канановіч, трактарыст ААТ “Райаграсэрвіс”; Васілій Кісялевіч, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №14 Ганцавіцкага РАНС; Валянціна Макарская, трактарыст СВК “Адраджэнне”; Ніна Міхнюк, арматуршчык КУВП “Ганцавіцкі КПД”; Віктар Мурашка, настаўнік працоўнага навучання СШ №3; Мікалай Палазок, машыніст укладчыка асфальтабетона “ДРСУ-100”.

Пісьмы падзякі ўручылі таксама Яўгену Гурскаму, бетоншчыку 5-га разрада ПМК-14; Юрыю Вялічку, тэхніку-асемянатару СВК “Любашава”; Наталлі Карпеня, начальніку паштовай сувязі в.Дзяніскавічы; Іллі Кісялевічу, машыністу экскаватара 6-га разрада КУМПП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ”; Аляксандру Мелехаўцу, майстру ўчастка вытворчасці ТДА “Кронабуд”; Сяргею Плотка, дырыжору духавога аркестра ГДК; Галіне Пупач, педагогу РЦДЮТ; Вікторыі Радзівонавай, урачу-педыятру Ганцавіцкай ЦРБ; Наталлі Сахарэвіч, сацыяльнаму работніку Ганцавіцкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Пісьмы-падзякі за плённую працу і значны ўклад пра ўстаноўцы памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам уручылі таксама галоўнаму архітэктару раёна Віталію Пракурату і воіну-інтэрнацыяналісту Мікалаю Мышкаўцу.

На свяце віталі і віншавалі кветкамі і падарункамі маладажонаў Вольгу і Аляксандра Ладыгаў; Віктара і Людмілу Рабцэвічаў з Раздзялавіч, якія адсвяткавалі 25 гадоў сумеснага жыцця; залатых юбіляраў з Ганцавіч Серафіма Серафімавіча і Надзею Мікалаеўну Ціханюк.

Ганцаўчане так упадабалі салюты, што амаль усе знакавыя святы без іх не абыходзяцца. А на гэты раз таксама была “ізюмінка”, бо, акрамя традыцыйных залпаў салютаў, у коле, якое весела круцілася, іскрыліся рознакаляровыя агеньчыкі, ад прыгажосці якіх і дарослыя, і дзеці былі ў захапленні.

Новости

Из рубрики
Top