Аляксей Галаскок: “Палескі край мне спадабаўся”
Прозвішча нашага земляка, паэта Аляесея Галаскока, стала вядомым не толькі на Ганцаўшчыне, але і далёка за яе межамі. Хто б мог падумаць, што былы вайсковец сваімі вершамі заваюе сэрцы тысяч аматараў паэзіі, а на яго пранікнёныя радкі лягуць у аснову песен? Пра тое, адкуль ганцаўчанін бярэ надхненне, пра сваё жыццё і пра сваю творчасць Аляксей Пятровіч распавёў газеце “Ганцавіцкі час”.

Аляксей Галаскок нарадзіўся ў простай, можна сказаць, у беднай сям’і, у вёсцы Талалайкі, што на Гродзеншчыне. Бацька працаваў маляром, маці – швачкай. Ён малодшы сын у сям’і, да яго ў бацькоў нарадзіліся дзве дачкі – Ганна і Марыя. Калі хлопчыку споўнілася два гады, бацькі пераехалі жыць ў раённы цэнтр, у Зэльву. Там жа Аляксей пайшоў у школу, якую скончыў у 1966 годзе.
Вучыўся Аляксей няблага і без асаблівых цяжкасцяў ён змог адразу ж пасля школы паступіць у Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае Чырвоназнамённае вучылішча імя маршала Савецкага Саюза С.С. Бірузова. На яго выбар паўплывала тое, што дзве старэйшыя сястры ўжо вучыліся на медыкаў ў Гродна, і бацькі проста не змаглі б “выцягнуць” яшчэ адного студэнта. А курсанты ваенных вучіліў, як вядома, апраналі ў форму і абувалі…
Пасля заканчэння вучылішча ў 1971 годзе яго накіравалі служыць у Навасібірск ў ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння. Служыў ён там да 1988 года, а потым з пасады начальніка штаба ў званні падпалкоўніка. Трэба адзначыць, што Аляксей Пятровіч неаднаразова быў адзначаны вышэйшым камандаваннем як выдатны вайсковец.
Напрыклад, пасля нечаканай праверкі на спецыяльных вучэннях, выконваючы вучэбна-баявы пуск ракеты, падраздяленне, якім камандаваў Аляксей Галаскок, паказала выдатныя вынікі. Аб гэтым напісалі ў газеце “Чырвоная зорка” 19 лістапада 1985 года ў артыкуле “На варце міра і працы”.
Пасля звальнення працягваў службу ў Рызе, у родным вучылішчы выкладчыкам, дзе тры гады рыхтаваў будучых афіцэраў. Пасля гэтага ён з сям’ёй прыехалі жыць на Ганцаўшчыну.
“Чаму такі выбар? Чаму не на радзіму, не на Гродзеншчыну?” – пытаюся ў Аляксея Пятровіча. “Так склалася, што вырашылася пытанне працаўладкавання маёй жонкі, якой прапанавалі працаваць урачом на “малой” радзіме. Ды і палескі край край мне спадабаўся яшчэ тады, калі гулялі наша вяселле ў вёсцы Нача”, — адказаў А. Галаскок..
З жонкай, Ларысай Іванаўнаў, Аляксей пазнаёміўся ў 1970 годзе. Яна вучылася ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце і жылі разам у адным пакоі з яго роднай сястрой Аляксея Пятовіча. “Я сказаў ёй – вярнуся сюды і ажанюся. А вярнуўся толькі праз пяць год, але яна мяне дачакалася. Слова сваё я стрымаў”, — сказаў Аляксей Пятровіч. Дарэчы, 2 лістапада сям’я адсвяткавала 35-гадовы юбілей сумеснага жыцця. “Ужо колькі год крочым поруч, а здаецца, толькі пазнаёміліся”, — сказаў Аляксей Пятровіч.
У нас нарадзіліся двое дзяцей. Дачка Алеся не паехала далека ад бацькоў, працуе ў Ганцавічах, у сярэдняй школе №1 псіхолагам. Сын Іван жыве і працуе ў Брэсце ўрачом-псіхіятрам. Дзеці не выбралі бацькаву прафесію, а матчына — прыйшлася даспадобы, але бацька не крыўдуе – гэта іх выбар і іх лёс. Радуецца Аляксей Пятровіч і тром унукам – Кацярыне, Святлане і Данілцы.
Цяпер Аляксей Пятровіч на заслужаным адпачынку. Але яшчэ год таму працаваў – старшынёй раённага ТВВАД (таварыстава выратавання на вадзе). Да гэтага ў розныя часы займаў пасады на прадпрыемстве КПД – майстрам і загадчыкам аддзела прамысловай вытворчасці, на ПМК-7 – у аддзеле маркетынга, вёў гурток юных паэтаў ў РЦДЮТ “Верасок”. Дарэчы, на 60-годзе свайго выкладчыка гурткоўцы даслалі да яго паштоўку з агульным фотаздымкам гурткоўцаў і з вершам “Мы жадаем і сумуем”, які напісала Даша Фартавая.
Аднак, грамадскай працы ён і цяпер не пакідае. Аляксей Пятровіч заўсёды жаданы госць на святах у школах, бібліятэках і на самых розных вечарынах. Яго вершы друкуюцца як у мясцовай прэсе, так і ў абласной і рэспубліканскай. Напрыклад, у “Зары”, “Звяздзе”, “Народнай трыбуне”, у “ЛіМе”, сямейным журнале “Гаспадыня”, у сатырыстычным журнале “Вожык” шмат іншых. Яго вершы ўвайшлі ў склад кнігі “Паміж Бобрыкам і Ланню”, калектыўным зборнтку вершаў “Зоры над Зальвянкай”.
Ужо пабачылі свет чатыры асабістыя зборнікі вершаў, якія выдалі мясцовыя бібліятэкі – “Беларусь мая, родная, мілая…”, “Я шчаслівы”, “У жыцці для мяне ўсё не проста”, і кніга вершаў для дзяцей — “Суд над сарокай”.
Ёсць яшчэ прыемная навіна, з якой падзяліўся Аляксей Галаскок – а літаральна ў бліжэйныя дні чакаецца выданне яго двух новых зборнікаў, якія рыхтуе Брэсцкае выдавецтва “Альтэрнатыва”.
Не шкадуюць мяне мае вершы…
Пісаць вершы паэт пачаў з 14 гадоў. Напачатку гэта былі творы на рускай мове, таму ён паказваў сваёй настаўніцы рускай мовы і літаратуры. Па словах Аляксея Пятровіча, яна казала, што калі ён будзе і далей пісаць, то можа шмат чаго дабіцца. Настаўніца не памылілася. У юначым ўзросце, калі стаў вайскоўцам, а потым і сталым чалавекам пісаў вершы на рускай мове.
Але ці то корні продкаў-беларусаў, ці то ўплыў вядомай яго зямлячкі-паэтэсы Лапрысы Геніюш, якая яшчэ ў дзяцінстве заахвочвала юнака пісаць вершы на мілагучнай беларускай мове, унеслі паварот у яго творчую дзейнасць, і большасць вершаў Аляксей Пятровіч стаў пісаць на роднай мове.
“А як жа інакш? Я ж беларус, — сказаў Аляксей Галаскок. – Мяне часта пытаюць, чаму на беларускай? А я адказваю, што такое народ? Гэта, па-першае, тэррыторыя краіны, дзе ён жыве, а па-другое, мова, на якой ён размаўляе. Калі мы не будзем размаўляць на роднай мове, не будзем пісаць, то не будзе і нашага народа, не будзе беларусаў”.
Вершы ў паэта з’яўляюцца знянацку. Натхненне прыходзіць нечакана. Вось адзін з прыкладаў. Аднойчы, па словах паэта, ішоў ён ішоў па вуліцы ў вёсцы Любашава і ўбачыў пакасіўшуюся хацінку, у якой свяціліся вокны. І тут у паэта нарадзіўся верш “Чужая маці”.
Зжаўцелыя фіранкі на акне
У згорбленай, счарнелай хаце.
Так хочацца зайсці ў адведкі мне
Неспадзявана да чужое маці.
Не церпіцца ў старэнькай папытаць,
Жывецца як, дзяцей ці часта бачыць.
Але баюся моцна напужаць,
Бо я не сын і мне яна не маці.
Я бачу, трэба снег паадкідаць
Ад вуліцы да веснічак і хаты.
Лапату, пэўна, ёй не ўтрымаць-
Кіёк сухі і той стаў цяжкаватым.
А хлеб? Ці ёсць ён на стале?
Ці бохан з крамы ўсё ж прынесці?
Зжаўцелыя фіранкі на акне-
Ад іх мне позірк не адвесці…
Вершы Аляксея Галаскока разнастайныя, рознай тэматыкі, на любы густ. Тут можна знайсці творы і пра людзей, і пра прыроду, пра звяроў і птушак, пра радзіму, пра Ганцаўшчыну, і шмат іншых. Шмат у паэта і гумарыстычных вершаў. Напрыклад, верш “Клон” Аляксей Пятровіч прысвяціў жаночай прывязанасці да “мыльных серыялаў”.
…Сцямнела. Ліўся свет з акон,
Дзядзькі не рваліся дамоў:
Калі глядзяць жанчыны “Клон”,-
Не да сваіх ім мужыкоў.
Шмат вершаў у Аляксея Пятровіча пра каханне. Галоўнай “музай” з’яўляецца яго жонка – Ларыса. “Калі б не яна, мяне б, можа, на свеце ўжо б не было. Гэта яна мяне выхадзіла пасля цяжкай хваробы. За гэта я ёй вельмі ўдзячны”, — сказаў паэт. На свет нарадзіўся верш “Жонцы”, прысвечаны юбілейнаму дню нараджэнню Ларысы Іванаўны.
…Пройдзе свята – усе знікнуць, як цені,
Бо і сонца плыве за гару,
Усё прабач, на твае калені
Мне дазволь палажыць галаву.
Сваю любоў да вершаў Аляксей Пятровіч перадаў унучцы Кацярыне, яна таксама спрабавала пісаць. Але спецыяльна ён не настойваў. “Калі будзе вялікае жаданне — пісаць будзе”, — сказаў Аляксей Галаскок.
Ганарыцца Аляксей Пятровіч і сваімі вучнямі з паэтычнага гуртка – Настассяй Дыро і Сяргеем Локтышам і Дашай Фартавой. “Няблага пісалі. Насці гэта нават дапамагло паступіць ва універсітэт. Добра, калі яны не пакінуць гэтай справы, мне будзе вельмі прыемна”, — сказаў Аляксей Пятровіч.
Візітная картка:
ГАЛАСКОК АЛЯКСЕЙ ПЯТРОВІЧ.
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1949 года ў вёсцы Талалайкі Зэльвельскага раёна Гродненскай вобласці. Паэт, гумарыст. Аўтар зборнікаў вершаў “У жыцці ў мяне ўсё не проста”, “Не шкадуюць мяне мае вершы”, “Я шчаслівы”, кнігі для дзяцей “Суд над сарокай”. Сябра Саюза Беларускіх Пісьменнікаў. Падпалкоўнік запасу. Мае ўзнагароду – ордэн “За службу Радзіме ва ўзброеных сілах СССР” 3 ступені і 9 медалёў.
Новости
- 14:20 28.01 Официально в Польшу едут работать больше белорусов, чем в Россию
- 14:09 28.01 Специалисты «Брестэнерго» планово отключат свет в Ганцевичах и шести деревнях района
- 07:02 28.01 Коты «трескают» огурцы похлеще валерьянки
- 21:07 27.01 Госавтоинспекция берет под особый контроль одну из дорог в Брестской области
- 19:14 27.01 В ивацевичском бюджете на благоустройство отведено меньше денег
- 16:29 27.01 Сельчанин в Лунинецком районе убил знакомого, приняв его за вора
- 14:34 27.01 Доллар и евро продолжают дорожать. Что с курсами валют в Беларуси?
- 12:57 27.01 Вора в магазине в Ивацевичах вычислили по камере видеонаблюдения
- 10:36 27.01 Евросоюз может ввести новые санкции в отношении Беларуси
- 09:10 27.01 У охотника из Пружанского района украли рога
- 20:08 26.01 Как в Брестской области решают кадровую проблему в медицине и образовании
- 17:35 26.01 Обзор лучших мировых производителей УЗИ аппаратов
- 17:28 26.01 Ночные морозы до -12°С прогнозируют синоптики на ближайшие выходные
- 16:34 26.01 В Беларуси упали продажи водки и вина: что теперь пьют в стране?
- 16:20 26.01 Беларусбанк вводит ограничения по банковским карточкам. Говорят, что это защитит от мошенников
- 15:40 26.01 Лесхоз в Брестской области продал продукцию без предоплаты и лишился денег
- 14:33 26.01 Скорая помощь насмерть сбила пешехода в Бресте
- 12:36 26.01 В Беларуси изменили сроки действия справок о состоянии здоровья
- 11:06 26.01 Где в Брестской области собираются ремонтировать дороги и мосты
- 09:10 26.01 У сельчанина в Березовском районе нашли арсенал боеприпасов
Из рубрики
Фармацевт из Ганцевичей стала стилистом и может зарабатывать в любой стране мира
После медицинского колледжа ганцевчанка Елена Секач «выкупила» диплом, чтобы не отрабатывать второй год по распределению и переучилась на стилиста. Теперь она может жить и зарабатывать даже в Америке.
«Волшебная палочка» – главный инструмент ганцевчанки
Эта женщина с детства «заболела» вязанием крючком. Но до выхода на пенсию у 59-летней ганцевчанки Марии Денисени не было времени заниматься своим хобби. Зато теперь она вяжет с удовольствием. Потому что знает: ручное творчество сейчас особенно ценится, ведь это оригинальные изделия, выполненные в единственном экземпляре.