Маці траіх дзяцей: «Няўжо ў новым годзе застанёмся без даху над галавой?»
Жанчына атрымала дом як адзінокая шматдзетная маці па лініі паляпшэння жыллёвых умоў у 2008 годзе. Яна была ў дэкрэтным адпачынку, але яшчэ і выходзіла на працу ў ААТ “Гарадзілава”. Працавала так, што яе пасылалі на прафесійныя конкурсы рознага ўзроўню, атрымоўвала дыпломы і ўзнагароды.

Выканкам дазволіў даць субсідыю
Першы ліст аб патрабаванні выселіцца Ірына Борыс атрымала ў 2016 годзе.
Спачатку жанчыне прапанавалі выкупіць дом, пры гэтым яна павінна была аформіць дакументы на нерухомасць, якія чамусьці былі згубленыя. Ірына звярнулася да старшыні райвыканкама Аляксандра Яхнаўца. Патлумачыла, што сама не можа сабраць гэтыя дакументы і што дом ужо пачынае прыходзіць у непрыгоднасць.
На пасяджэнні ў выканкаме жанчыне прапанавалі выкупіць дом, суму на які маглі агучыць пасля ацэнкі БТІ. Пасля з выканкама Ірына атрымала ліст, што ёй дазволена выкупіць дом і што яна таксама мае права на бязвыплатную субсідыю на рамонт і рэканструкцыю да 300 базавых велічынь (на сёння да 6 900 рублёў).
Справа зацягнулася да цяперашняга часу. – Я ўвесь час хадзіла, прасіла, каб мне зрабілі дакументы, – кажа Борыс. – На гэта мне адказвалі, што сродкаў няма ці што ў гаспадарцы шмат іншых клопатаў. Хаця выканкам загадаў у кароткі тэрмін дакументы аформіць і нават зрабіць рамонт дома. Я ўжо нават пагадзілася рабіць усё за свае грошы, толькі б дакументы зрабілі і далі спакойна жыць.
Паводле ліста райвыканкама за красавік 2016 года, дом належыць ААТ “Гарадзілава” і адносіцца да жылога фонду юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці.
Уласнік павінны забяспечваць захоўванне сваіх дамоў і іх належнае ўтрыманне. І што адказ ААТ “Гарадзілава” ад рамонту неправамоцны. Выканкам рэкамендуе гаспадарцы паскорыцца з рамонтам.
Дом аварыйны, і жыць у ім небяспечна Пасля ў гаспадарцы змяніўся кіраўнік. Новы дырэктар Дзмітры Грамовіч напісаў у ліпені Ірыне ліст, у якім просіць цягам месяца выселіцца з памяшкання, якое знаходзіцца ў аварыйным стане. У паведамленні ўказана, што прамаруджванне з рамонтам можа выклікаць пагрозу здароўю і жыццю тым, хто жыве ў доме. У Ірыны трое дзяцей – 10-гадовы Лёша, 12-гадовая Аня і 14-гадовы Ілля. Усе вучацца ў гарадзілаўскай школе.
Пакуль сям’я жыве ў свекрыві. Акт абследавання дома, які прызнаны аварыйным, накіравалі ў пракуратуру, якая перанакіравала яго ў адрас органаў апекі. Ірыну выклікалі на пасяджэнне. Там жанчыне патлумачылі, што яна мае два выйсці.
Адно з іх – вярнуцца працаваць ў ААТ “Гарадзілава”, і ёй рамантуюць дом. Жанчына дала даведку, якая пацвярджае, што не можа працаваць на ранейшай пасадзе, адпрацаваўшы 11 з паловай гадоў. У Гарадзілаве жанчына не знайшла працу па стане здароўя: – Калі б тут было ўсё добра, я не ездзіла б за 30 кіламетраў у Маладзечна на працу.
Жанчына ўладкавалася санітаркай у бальніцу ў райцэнтры. Ездзіць на машыне, а пакуль не мела правоў, хадзіла сем кіламетраў на цягнік і дабіралася лідскім цягніком. Жанчына прыгадвае, што на пачатку працы яе ўпэўнівалі, што, адпрацаваўшы 10 год у гаспадарцы, дом яна атрымае без праблем з 20% скідкай на пакупку. Аднак такое абяцанне аказалася толькі на словах. У шэрагу будынкаў, дзе стаіць і жыллё Ірыны, на некалькіх дамах ёсць след ад тынкоўкі, якая ўжо адвалілася.
Дом Борысаў крайні, і на ім тынкоўка адвалілася найбольш. Падчас леташняга ўрагану ў некаторых дамах часткова знесла дах, у тым ліку нашых герояў. Дае ўсадку, бо пастаўлены на гліне. Хаця сітуацыя з домам была няпэўная, сям’я зрабіла ўнутраны рамонт у двух пакоях, пачалі ў кухні. Але з-за сырасці крыху адсталі шпалеры.
Цяпер патрэбны толькі знешні рамонт. – Я ўжо не супраць зрабіць рамонт за свае грошы. А калі б выканкам выдаў субсідыю, было б выдатна. Неяк бы справіліся паціху. Буду рада і калі сацыяльнае жыллё дадуць у горадзе, бо цяпер там працую.
Дырэктар ААТ “Гарадзілава” Дзмітры Грамовіч каментуе сітуацыю: – Калі гаспадарка была дзяржаўнай і яна там працавала, жанчына мела магчымасць выкупіць дом. Яна гэтага не зрабіла. Цяпер у мяне не працуе, гэты дом не яе і знаходзіцца ў аварыйным стане. Я ім прапанаваў перасяліцца ў іншае месца на час рамонту дома. Прапаноўваў пачынаць рамонт летам, зацягнулі. А цяпер – раптам нешта абрынецца, у сям’і ж трое дзяцей. Ірына можа ісці працаваць у гаспадарку, тады дапамагу. Калі яна атрымае субсідыю і зробіць рамонт, мы прымем і такі варыянт. Але на дом нават дакументы не аформленыя, мы гэтым цяпер узмоцнена займаемся.
Дырэктар гарадзілаўскай школы Аляксандр Ліс паведаміў, што прэтэнзій да Ірыны як да маці і да яе дзяцей ён не мае.
Дзеці ўпарадкаваныя, але пытанне з жыллём сям’я павінна вырашыць.
Матэрыял прадастаўлены «Рэгіянальнай газетай»
Новости
- 14:20 28.01 Официально в Польшу едут работать больше белорусов, чем в Россию
- 14:09 28.01 Специалисты «Брестэнерго» планово отключат свет в Ганцевичах и шести деревнях района
- 07:02 28.01 Коты «трескают» огурцы похлеще валерьянки
- 21:07 27.01 Госавтоинспекция берет под особый контроль одну из дорог в Брестской области
- 19:14 27.01 В ивацевичском бюджете на благоустройство отведено меньше денег
- 16:29 27.01 Сельчанин в Лунинецком районе убил знакомого, приняв его за вора
- 14:34 27.01 Доллар и евро продолжают дорожать. Что с курсами валют в Беларуси?
- 12:57 27.01 Вора в магазине в Ивацевичах вычислили по камере видеонаблюдения
- 10:36 27.01 Евросоюз может ввести новые санкции в отношении Беларуси
- 09:10 27.01 У охотника из Пружанского района украли рога
- 20:08 26.01 Как в Брестской области решают кадровую проблему в медицине и образовании
- 17:35 26.01 Обзор лучших мировых производителей УЗИ аппаратов
- 17:28 26.01 Ночные морозы до -12°С прогнозируют синоптики на ближайшие выходные
- 16:34 26.01 В Беларуси упали продажи водки и вина: что теперь пьют в стране?
- 16:20 26.01 Беларусбанк вводит ограничения по банковским карточкам. Говорят, что это защитит от мошенников
- 15:40 26.01 Лесхоз в Брестской области продал продукцию без предоплаты и лишился денег
- 14:33 26.01 Скорая помощь насмерть сбила пешехода в Бресте
- 12:36 26.01 В Беларуси изменили сроки действия справок о состоянии здоровья
- 11:06 26.01 Где в Брестской области собираются ремонтировать дороги и мосты
- 09:10 26.01 У сельчанина в Березовском районе нашли арсенал боеприпасов
Материалы по теме
Нужны ли деревья на кладбищах, почему не работают светофоры и новые способы кражи денег – именно эти темы активно обсуждают в соцсетях ганцевчане.
Высказать свою точку зрения можете и вы в наших группах: вайбер “Горячие новости Ганцевичей”, ВК “Ганцевичи”, ОК “Ганцавічы (Першы Pэгіён)». Самые интересные будем публиковать на сайте.
Эхо недели: «Смешались в кучу кони, люди… COVID, польская военщина и белорусская Конституция
Количество людей, умерших от коронавируса в Беларуси, перевалило за тысячу двести. Это согласно официальной статистике, доверять которой большинство белорусов не слишком-то и торопится. Реальные же цифры, похоже, не знают и сами медики, поскольку это только в Евангелии «нет ничего тайного, что не сделалось бы явным». В Беларуси, увы, действуют пока совсем другие законы.
Выборы 2020 : про уродов и людей
Во время встречи на прошлой неделе с редакторами и руководителями основных российских медиа Александр Лукашенко, добитый вопросами о массовых репрессиях, деликатно предложил: «Может, перевернем эту страницу?» И перевернул, но только очень своеобразно: силовиков, виновных в массовых избиениях сограждан, власти поощрили премиями и благодарностями, а протестующих до сих пор судят, сажают и штрафуют каждый божий день.
Мнение: как отличить ложь от правды
Белорусская власть погрузилась в мир пост-правды. Она тщательно оттачивает новые грани своего образа. Ей, похоже, уже неважно, истину она глаголет или нет и насколько нелепо все это выглядит со стороны. Кажется, те, кто пытается нами управлять, взяли на вооружение известную философию информационной войны: чем невероятнее ложь, тем больше в нее поверят.