У Ганцавічах расквітнелі пралескі
Такія кветкі не баяцца халадоў і іх можна ўбачыць зараз на Ганцавіцкіх прасторах.
30.03.2020, 21:58
174
У Ганцавічах расквітнелі пралескі / Фото: Аляксандр Пазняк
Пралескі, якія на фотаздымках, растуць непадалёк ад вуліцы Арлоўскага за новымі дамамі ў лясным урочышчы.
Пралеска або падснежнік здаўна лічыцца сімвалам вясны, чысціні і прыроднага абуджэння.
Мінпрыроды кожны год заклікае беларусаў не зрываць пралескі, бо яны адносяцца да рэдкіх відаў раслін і занесеныя ў Чырвоную кнігу.

comments powered by HyperComments