weather

USD 2.5817

EURO 3.0794

RUR(100) 3.4056

search

Маднявы прысуд: абарона для шыі і модны аксесуар — снуд

Шаноўныя сябры, анансуем нашу новую рубрыку “Маднявы прысуд”. У ёй мы будзем распавядаць пра модныя, карысныя і практычныя рэчы, якія мае кожны з нас. Сёння першым распачынае расповяд пра свой шалік-трубу, альбо “снуд” Сяргей Багроў, рэдактар сайта “ГЧ”.

Маднявы прысуд: абарона для шыі і модны аксесуар — снуд
Маднявы прысуд: абарона для шыі і модны аксесуар — снуд

Кожны сучасны мужчына хоча выглядаць стыльна і прывабна. Модны вобраз — залог паспяховасці, кажа пра ўпэўненасць у сабе і проста паляпшае настрой. Пры гэтым хочацца, каб рэчы былі практычнымі, абаранялі ад неспрыяльных умоў надвор’я, стваралі цяпло і ўтульнасць на сэрцы.

Снуд (паходзіць ад англійскага слова «snood» і перакладаецца як «сетка») — галаўны ўбор у выглядзе шаліка-трубы, які пры жаданні можна надзець на галаву. Раней снудамі называлі адмысловую сетку на галаву для жанчын. Зараз іх носяць усе. Снуды бываюць вязаныя, тканкавыя, камбінаваныя, жаночыя, мужчынскія і нават сабачыя.

Шырокую папулярнасць такому аксэсуары надала яго практычнасць ў выкарыстанні, шалік шчыльна прылягае да цела, а пры жаданні ім можна сагрэць і галаву.

Снуд можа захаваць шыю ў цяпле пры расшпіленай куртке. Таксама яго можна падцягнуць пад самыя вочы і зрабіць вобраз “ціхара”, насунуўшы на галаву яшчэ цёмную бязболку. А таксама яго можна апранаць, як цёплы капюшон.

Свой снуд Сяргей Багроў прывёз з Польшчы. Ён яму вельмі падабаецца. Карыстайцеся цёплымі рэчамі і вы ў неспрыяльны асенне – зімовы перыяд!

Калі вы жадаеце прыняць удзел у рубрыцы «Маднявы прысуд», тэлефануйце або прыходзьце ў рэдакцыю «ГЧ» па адрасе вул. Дзяржынскага, 26а. 

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики