search

Гісторыя бяздомнай кошкі Мані

Спрыту нашай кошкі Мані можна толькі пазайдросціць. Гэтая пушыстая істота бегае  з такой хуткасцю па сталах і паліцах, застаўленых рознымі прадметамі, што калі доўга назіраць за Маняй, то можа закружыцца галава. 

Кошка Маня
Кошка Маня / Фото: Оксана Карпович

Самае цікавае, што кошка  ні разу не абярнула ні адну шкляначку ці бутэлечку. А яшчэ Маня адмысловая зладзейка, таму на стале нічога нельга пакідаць, бо кошка не пагрэбуе нічым, нават сырым бураком ці морквінай.

Аднойчы мы з мамай спяклі пірог і пакінулі на стале, каб крыху пахалодаў. Праз некаторы час, калі  зайшлі на кухню, то ўбачылі наступнае: Маня ўляглася на пірог і соладка заснула. Я пачала сварыцца і праганяць яе, але ўцякаць кошка не спяшалася, было бачна, што Маня шчыра не разумее, чаму яе праганяюць з такога цёплага, мяккага і духмянага месца.

Вясковае жыццё кошкі Мані

У Мані было цяжкае дзяцінства,  мы падабралі яе ў горадзе, каля дому, дзе жыву я. Дапамаглі нам суседскія рабяты, бо злавіць Маню не атрымлівалася, так як кацяня было зусім дзікім і перш чым трапіць ў кошык да мамы, Маня разадрала рукі да крыві і мне з мамай, і нашым памочнікам.

Калі Маня аказалася ў вёсцы, стрымгалоў яна панеслася пад ложак і прасядзела там тры дні, але голад вымусіў кошку пакінуць сваю схованку.

Праз пару дзён кошачка асвоілася  і нават знайшла для сябе новую маму – выконваць такую адказную ролю згадзілася наша сучка Аліса, якую калісьці таксама  нехта выкінуў на вуліцу маленькім шчанём.

сучка Аліса стала мамай для кошкі Мані
З дзікага кацяняці кошка Маня пераўтварылася ў прыгажуню

З першага дня знаёмства Маня спіць на Алісе і нават смокча тую за цыцку,  хаця сама ўжо ператварылася амаль у дарослую кошку. Мая мама, калі бачыць такое, заўсёды паўтарае:

“Колькі жыву на свеце, цуда такога не бачыла”. У Алісы раней ужо быў кот-сябра Чарныш, таму яна з радасцю стала не проста сяброўкай, а самай сапраўднай мамай і для Мані.

Новости

Материалы по теме
Из рубрики
Top