weather

USD 2.555

EURO 2.8792

RUR(100) 3.4066

search

У цэнтры Ганцавічаў разгорнута «Арт-пляцоўка»

У сувязі з пандэміяй каранавіруса Ганцавіцкі Дом культуры перайшоў на вулічны фармат зносін з гараджанамі.

«Арт-пляцоўка» ля Дома культуры
«Арт-пляцоўка» ля Дома культуры / Фото: Аляксандр Пазняк

Каля ГДК разгорнута «Арт-пляцоўка»,  дзе можна выпіць кубак гарачай лячэбнай гарбаты на травах. А падчас піцця можна пачуць цікавую інфармацыю. Тут жа размешчана і фатазона. Хутка радаваць дзетак на гэтым месцы будзе і дзядуля Мароз.

—У сувязі з тым, што цяпер час пандэміі, ГДК перайшоў на такі фармат зносін. «Арт-пляцоўка» будзе працаваць да канца снежня. 1 снежня ў Сусветны дзень барацьбы са СНІДам у нас была добрая інфармацыя ад нашай санстанцыі аб гэтым захворванні, — распавяла Ірына Гурская, дырэктар ГДК.

У цэнтры Ганцавічаў разгорнута «Арт-пляцоўка»
Ала Шклярык і Святлана Сіліцкая за кубкам гарбаты/ Аляксандр Пазняк
Материалы по теме
Из рубрики
Top