weather

USD 2.5914

EURO 2.93

RUR(100) 3.3434

search

Як велатрэнажор дапамагае жыхару Лактышоў з рэабілітацыяй пасля інсульту. Відэа

Вясковец лічыць, што хатні спорт дапамог яму пазбавіцца ад складаных наступстваў інсульту.

Іосіф Ленкавец круціць педалі хатняга велатрэнажора
Іосіф Ленкавец круціць педалі хатняга велатрэнажора / Фото: Аляксандр Пазняк

Старажыла вёскі і былы культработнік Іосіф Ленкавец займаецца дома на велатрэнажоры.  Яму яго зрабіў сын Аляксандр, супрацоўнік Ганцавіцкага РАНС.

«Я хаджу без кія ў 71 год. Лічу, што гэта мая маленькая перамога пасля інсульту», – кажа Іосіф Навумавіч.

Велатрэнжор уяўляе сабой звычайны веласіпед – “раскладушку”, замацаваны на дзвюх звараных падстаўках. Акрамя таго, да задняга кола прымацаваны механізм, які павялічвае напругу пры кручэнні педаляў. Яе можна рэгуляваць: узмацняць або аслабляць.

Як велатрэнажор дапамагае жыхару Лактышоў з рэабілітацыяй пасля інсульту. Відэа
Механізм напругі на хатнім велатрэнажоры/ Фота: Аляксандр Пазняк

Некалькі год таму з Іосіфам Навумавічам здарыўся інсульт. Ён спачатку не зразумеў свой стан – балела галава. Калі растапліваў печ, то не мог зразумець, чаму так цяжка фізічна. Спісаў свой стан на лёгкую прастуду і лёг адпачыць. Але медыкі “хуткай дапамогі” паставілі дыягназ – інсульт.

Цяпер гаспадар у зімні час сядзіць ля печы, якую растаплівае жонка Ганна.

«Калі Іванаўна надумае, сядзе, пакруціць. А я кручу кожны дзень. Так зноў пачаў хадзіць», – кажа Навумавіч.

Ад хатняй жывёлы гаспадары пазбавіліся, як з Іосіфам здарыўся інсульт. Ленкаўцы, як і амаль уся вёска, жывуць з пенсіі. Маюць вялікі дом. У адным з пакояў вісяць карціны гаспадара, які любіў маляваць. Там жа музейныя рэшткі – муміі рыб.

Навумавіч падчас працы загадчыкам вясковага клуба заснаваў разам з іншымі аднадумцамі некалькі музеяў, у якіх бывалі нават немцы і амерыканцы.

Велатрэнажор у Ленкаўцоў не пыліцца.

«Спортзала няма ў нас. Вось і круцім педалі дома», – кажа пенсіянер.

Материалы по теме
Из рубрики
Top