weather

USD 2.6234

EURO 3.1515

RUR(100) 3.5161

search

Відэаапытанне: на колькі ведаюць родную мову ў Ганцавічах

Напярэдадні міжнароднага дня роднай мовы журналісты “ГЧ” зрабілі відэаапытанне сярод ганцаўчан.

на колькі ведаюць родную мову ў Ганцавічах
на колькі ведаюць родную мову ў Ганцавічах

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы. Па дадзеных перапісу насельніцтва і “Альфа-Банка” ў Беларусі беларускую мову назвалі роднай 5 млн 95 тысяч чалавек. Гэта 54.1% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Руская мова родная для 42.3% людзей.

Ганцавіцкі раён – адзіны ў Беларусі, дзе больш за 90% людзей вызначаюць беларускую мову роднай. А ў Ганцавіцкіх вёсках такіх аказалася аж 95.8%.

У сувязі з гэтым стала цікава, як усё ж такі ганцаўчане ставяцца да роднай мовы, калі чуюць яе на радыё, па тэлебачанні, сустракаюць на старонках газет і часопісаў. Таксама апытаным асобам журналісты прапанавалі перакласці тры словы з рускай мовы на беларускую – лопата, кузнец, калитка.

Адказы: лопата – рыдлёўка, кузнец – коваль, калитка – брамка (весніцы).

У апытанні ўдзельнічалі людзі розных узростаў, пачынаючы ад малодшых школьнікаў і заканчваючы пенсіянерамі. А вы ведаеце, як перакладаюцца гэтыя словы?

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА. Яго галоўная мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. У гэты дзень ладзяцца розныя культурніцкія і асветніцкія мерапрыемтсвы, праводзяцца моўныя чытанні.

Глядзіце таксама:

Тэст: Як добра вы ведаеце беларускую мову?

Па дадзеных Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) палова з прыкладна 6 тысяч моў свету могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў. Кожныя два тыдні ў свеце знікае адна мова, забіраючы з сабой векавую спадчыну. Давайце шанаваць і любіць сваю мову.

Ганцавічы – першыя ў Беларусі, дзе роднай мовай называюць беларускую. Чаму так?

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики