weather

USD 2.5215

EURO 3.0606

RUR(100) 3.4062

search

Першыя пералётныя птушкі вяртаюцца ў Брэсцкую вобласць

Шэрых гусей і чыбісаў заўважылі ў Бярозаўскім раёне, але пакуль не ў Ганцавічах.

Качкі на Ганцавіцкіх кар'ерах
Качкі на Ганцавіцкіх кар'ерах / Фото: Аляксандр Пазняк

Пра гэта паведамілі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).

Шэрых гусей бачылі і каля Гродна. А пад Брэстам заўважылі палявых жаўрукоў. Гэта так званыя блізкія мігранты, якія зімуюць у больш цёплых краінах Заходняй Еўропы.

Арнітолагі кажуць, што белыя буслы таксама вылецелі з Паўднёвай Афрыкі. Кожны год тэрміны вяртання гэтых птушак ранейшыя з-за пацяплення клімату. Ужо ў сакавіку буслоў можна будзе назіраць у сваіх гняздоўях амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Акрамя іх, да нас ляцяць зязюлі, чорныя стрыжы, многія віды качак.

Чытайце таксама: В Ганцевичах с отступлением морозов стало легче птицам

Цікава, што ўсё больш птушак застаюцца зімаваць у Беларусі. Напрыклад, чаплі, бакланы, чорныя дразды.

Пакуль пералётных птушак не бачылі ў Ганцавічах. Але па словах Аляксандра Халецкага, прыродазнаўцы і інжынера лясной гаспадаркі, яны адчуваюць цяпло.

«Птушкі ляцяць раней за ўсё там, дзе ГРЭС у Бярозу, бо цёпла. Але і ў Ганцавічы яны таксама павінны прыляцець следам. Вясна ідзе», — адзначыў прыродазнаўца.

 

Материалы по теме
Top