weather

USD 2.5623

EURO 3.0749

RUR(100) 3.4247

search

У Ганцавічах расцвілі пралескі. Фотафакт

Пралескі невялікімі астраўкамі з’явіліся ў лясным урочышчы Горкі.

Пралескі расцвілі ў Горках
Пралескі расцвілі ў Горках / Фото: Аляксандр Пазняк

Белыя кветкі пралесак з’яўляюцца сімвалам вясны, чысціні, маладосці і свежасці. Гэтыя кветкі не баяцца ні маразоў, ні снегу, ні холаду.

У родзе пралесак налічваюць каля 18 відаў кветак, якія распаўсюджаны ў лясах, гарах і лугах Каўказа, Еўропы і Турцыі. Можна сказаць, што гэта і беларуская кветка, таму што ў нас іх шмат кожную вясну у любым лесе.

Аднак, перш, чым сарваць кветку, памятайце, што пралеска занесена ў Чырвоную кнігу.

Чытаце таксама: У Ганцавічах прачнуліся яжы і вужы

У Ганцавічах расцвілі пралескі. Фотафакт
У Горках зацвілі пралескі/ Фота: Аляксандр Пазняк

Легенда з’яўлення пралесак

Неўзабаве пасля таго як Адам і Ева былі выгнаныя з раю, наступіла зіма. Доўжылася яна доўга, на зямлі панавалі лютыя маразы, а халодны бязлітасны снег не шкадаваў абсалютна нікога. У рэшце рэшт, Ева не вытрымала – і расплакалася.

Плакала яна не столькі ад болю і холаду, колькі ад шкадавання аб зробленай памылцы і аб страчаным раі. І тады Гасподзь пашкадаваў яе – і ператварыў яе слязінкі ў самыя далікатныя кветкі гэтага свету.

Так з’явіліся пралескі ў снезе, якія сігналізуюць аб прыходзе вясны.

У Ганцавічах расцвілі пралескі. Фотафакт
Гэтыя кветкі не баяцца ні маразоў, ні снегу, ні холаду/ Фота: Аляксандр Пазняк
Материалы по теме
Top