weather

USD 2.5354

EURO 3.0615

RUR(100) 3.4206

search

У Малькавічах буслы адчуваюць сябе свабодна

Па вуліцы Савецкай ў Малькавічах жыве шмат буслоў, а адна пара на электрычным слупе збудавала новае гняздо.

Буслы ў Малькавічах
Буслы ў Малькавічах / Фото: Аляксандр Пазняк

Мясцовая жыхарака Марыя Дзмітровіч, якая жыве па вуліцы Савецкай ў 90-ым доме, кажа, што з 50-ых гадоў буслы заўжды жылі праз дарогу на дрэве. Але чамусьці два гады таму адмовіліся ад гэтага дрэва і зрабілі гняздо на электрычным слупе каля яе дома.

«Спачатку бусел прынёс адну галіначку. Потым паляцеў адразу і другую прынёс. Затым трэцюю. За тыдзень ужо было збудавана гняздо», – сказала Марыя Дзмітровіч.

У Малькавічах буслы адчуваюць сябе свабодна
У Малькавічах шмат буслоў, якія прылятаюць на стрэхі вясковых хат/ Фота: Аляксандр Пазняк

У нізе гнязда ля 90-га дома па вуліцы Савецкай акрамя буслоў жывуць яшчэ вераб’і. Іхнія гаманкія галасы суседнічаюць з маўклівай буслінай сям’ёй.

Буслы ў Малькавічах адчуваюць сябе свабодна і ўпэўнена.

Вельмі даверлівы белы бусел звычайна не ўцякае ад чалавека, а, наадварот, шукае яго суседства і нават будуе гнёзды на дахах будынкаў, на высокіх дрэвах, якія растуць побач, на слупах, на воданапорных вежах. Свабодна шыбуе бусел побач з касцом на сенажаці, з пастухом за статкам, за касілкай і камбайнам на полі.

Да нас паданні з даўніны дайшлі,

І помню, мне не раз казала маці,

Што там, дзе пасяліліся буслы, 

І мір, і дабрабыт заўсёды ў хаце…

Уладзімір Правасуд

Top