weather

USD 2.4362

EURO 2.8343

RUR(100) 3.4309

search

Якія імёны сталі папулярнымі сярод нованароджаных у Ганцавіцкім раёне

Самым “хадавым” іменем сярод немаўлят-дзяўчынак стала Дарына, сярод нованароджаных хлопчыкаў – Дзмітрый.

Фотаздымак ілюстрацыйны. З архіву
Фотаздымак ілюстрацыйны. З архіву "Ганцавіцкага часу".

Таксама лідзіруючыя пазіцыі сярод жаночых імён займаюць Яўгенія, Лізавета, Сафія; сярод мужчынскіх  — Мацвей, Артур, Давід, Кірыл, Міхаіл, Мікіта, Раман, Цімафей.

Рэдкімі імёнамі для немаўлят-дзяўчынак можна лічыць такія, як Паўліна, Ніколь, Еўдакія, Любоў,  Мія, Эліна; для немаўлятаў-хлопчыкаў — Гарык, Эрык, Яфрэм, Макар, Расціслаў.

Нованароджаных стала болей

За чатыры месяцы бягучага года было зарэгістравана 72 немаўляці. Гэта на 14 нованароджаных болей, чым было зарэгістравана за аналагічны перыяд мінулага года (гэта значыць, 58 дзетак).

У ЗАГСе ў Ганцавічах зарэгістравана 55 нованароджаных, астатнія немаўляты былі зарэгістраваны ў сельскай мясцовасці раёна.

Сярод нованароджаных лідзіруюць хлапчукі — 40 малых. Дзяўчынак на 8 меней — 32 малыя.

Шматдзетных сем’яў прыбыло

З пачатку года наш раён папоўніўся 19 шматдзетнымі сем’ямі (гэта значыць у сям’і з’явілася трэцяе дзіця). Чацвёртае дзіця нарадзілася ў сямі сем’ях, пятае — у двух сем’ях. Некаторыя сем’і папоўніліся сёмым і восьмым дзіцём. Таксама сярод нованароджаных ёсць адна двойня.

Самому маладому таце споўнілася 20 гадоў, а самому ўзроставаму — 45. Што тычыцца матуль, то самай маладой — 17 гадоў, самай узроставай — 44 гады.

Материалы по теме
Из рубрики
Top