weather

USD 2.4512

EURO 2.8432

RUR(100) 3.4397

search

У Ганцавіцкім раёне ўжо збіраюць грыбы

У вайбер – чаце «Гарачыя навіны Ганцаўшчыны» жыхарка горада Ганна выставіла здымак вялікага баравіка.

Грыб, знойдзены каля вёскі Кукава-Бор
Грыб, знойдзены каля вёскі Кукава-Бор / Фото: Viber

Жанчына кажа, што знайшла грыб у нізіне леса ў раёне вёскі Кукава-Бор.

«У месцы знаходкі баравіка, ёсць шмат лісічак», – паведаміла ганцаўчанка.

Надвор’е для росту грыбоў усталявалася аптымальная і яны не прымусілі сябе доўга чакаць. Падпісчыкі з Ганцавіцкага раёна яшчэ напрыканцы ліпеня распавядалі:

«Учора з’ездзілі на гадзінку ў лес, нарэзалі вядро самых розных грыбоў. У асноўным сыраежка, пасля дажджу моцная і прыгожая. Знайшлі трохі белых і лісічак».

У Ганцавіцкім раёне ўжо збіраюць грыбы
Грыбы з Ганцавіцкага раёна 2021/ Фота: Viber

Лясныя эксперты кажуць, што калі надвор’е захаваецца ў тым жа рэжыме з перыядычнымі дажджамі, то хутка можа паўторыцца сытуацыя мінулага году, калі назіраўся бурны рост летніх грыбоў, перш за ўсё белых і чырвонагаловікаў.

Ціхае паляванне ў гэтым годзе абяцае быць прыемным.

У Ганцавіцкім раёне ўжо збіраюць грыбы
Першыя грыбы 2021 года/ Фота: Viber

 

Из рубрики
Top