weather

USD 2.4211

EURO 2.8194

RUR(100) 3.4491

search

Апытанне: паўплываюць заходнія санкцыі на беларускую эканоміку і на жыццё людзей?

Жыхары Ганцавіцкага раёна паразважалі пра ўвядзенне санкцый.

Апытанне: паўплываюць заходнія санкцыі на беларускую эканоміку і на жыццё людзей?
Апытанне: паўплываюць заходнія санкцыі на беларускую эканоміку і на жыццё людзей?
Людмила Бохан

Мне, ведаеце, усё роўна. У мяне ёсць нармальная пенсія. Я ціхенька жыву, вырошчваю на сваім агародзе трошкі садавіны і гародніны. Потым прадаю на рынку грушы, укропчык, шчаўе, гуркі і іншае. Вось гэта мне падабаецца, а санкцыі – гэта нешта вельмі далёкае ад укладу майго жыцця.

ЛЮДМІЛА БОХАН

Иван Кондратеня

Я пенсіянер і ад палітыкі далёкі. Але лічу, што санкцыі істотна не паўплываюць ні на што. А каму горш можа быць? Пры любым раскладзе – толькі простаму народу. Эканоміка пагоршыцца. А істотнага чагосьці не будзе. Мы ж, беларусы, прывычныя да розных катаклізмаў.

ІВАН КАНДРАЦЕНЯ

Апытанне: паўплываюць заходнія санкцыі на беларускую эканоміку і на жыццё людзей?

Санкцыі, лічу, не паўплываюць аніяк. Пакуль унутры краіны не адбудуцца змены, нічога ў агульным плане не зменіцца. Нічога не будзе, якія б санкцыі хто ні ўводзіў. Патрэбны новыя людзі ў кіраўніцтве

МІКАЛАЙ

Апытанне: паўплываюць заходнія санкцыі на беларускую эканоміку і на жыццё людзей?

Нам ад санкцый, думаю, стане горш. Калі будзе пагаршацца эканоміка, з нас пачнуць «выкачваць» апошнія грошы. Падымуць падаткі. Ужо адчуваецца нядобрае: даражэюць прадукты харчавання, лекі, дзіцячыя сумесі. У мяне двое маленькіх дзяцей. Не хачу, каб ім было горш, чым цяпер.

ВІКТОРЫЯ

Иван Высоцкий

Нашы чыноўнікі атрымліваюць вялікія грошы. У старшыні райвыканкама чатыры намеснікі. А яшчэ ёсць старшыня Савета дэпутатаў і кіруючая справамі райвыканкама. Вельмі шмат чыноўнікаў. Раней і ў міліцыі ў 80-ыя гады было чалавек 25, цяпер іх каля сотні. Чаму так? Яны атрымліваюць зарплату ў некалькі разоў большую, чым мая пенсія. Усе прадпрыемствы драбнеюць і закрываюцца. Пенсіянеры ходзяць у ягады, каб падправіць сваё становішча, а зімой у бальніцах ляжаць. Гэта нармальна? Санкцыі адлюструюцца на простым народзе. Кошты на тавары будуць скакаць угору. Ніякага пад’ёму эканомікі, як нам сцвярджаюць, няма. А можа быць і горш.

ІВАН ВЫСОЦКІ

Мария Бурван

Я за санкцыямі не сачу, але лічу, што гэта дрэнна паўплывае на нашу эканоміку. У выніку яны лягуць на плечы простых людзей. Гэта пытанне не ідэалогіі, а эканомікі і фінансаў. Але на маё жыццё гэта не павінна паўплываць. Я знайшла свой «дзэн» і лічу, што на ўсё воля Божая.

МАРЫЯ БУРВАН

А што пра гэта думаеце вы? Пішыце ў каментарах.

Материалы по теме
Top