search

У Хатынічах на свяце вёскі елі юшку і танцавалі пад шансон

Хатынаўцы святкавалі дзень вёскі да цямна з запальнымі танцамі і нават не хацелі разыходзіцца.

У Хатынічах адзначылі дзень вёскі
У Хатынічах адзначылі дзень вёскі / Фото: Аляксандр Пазняк

На свята вёскі, якое праходзіла ў суботу, 21 жніўня, ў парку ля Хатыніцкага сельскага Дома культуры, сабралася больш за сотню мясцовых жыхароў і гасцей.

Напачатку мерапрыемства ў 17 гадзін па парку бегалі толькі дзеці і падлеткі, але праз гадзіну сітуацыя змянілася. Людзі падцягнуліся, калі ўжо ўсе хатнія справы былі зробленыя і змаглі павесяліцца ад душы.


Дзмітрый Бондар разам з дзецьмі на свяце/ Фота: Аляксандр Пазняк

Дзяўчынкам падабаецца весяліцца/ Фота: Аляксандр Пазняк

Шмат машын атачыла дарогу ля парка, што праязджаючыя кіроўцы нават сігналілі, каб можна было праехаць па дарозе на Пінск.

Вялікая дэлегацыя хатынаўцаў у мінулыя выходныя ездзіла на падобнае мерапрыемства ў вёску Дзяніскавічы. Таму жыхары чакалі гасцей адтуль, але нікога не было. Адзін з жыхароў выказаўся:

«Хацеў сябра ўбачыць з Дзяніскавіч. Але яны не прыехалі. Мы ж з’ездзілі,падтрымалі іх».






Лавачкі ў гарадскім парку былі запоўненыя народам, а побач было шмат забаў для моладзі. Гэта і батуты, і надуўная горка, і цір з вінтоўкай, і продаж салодкай ваты і іншых прысмакаў.

У куце парка хатынаўцы варылі духмяную юшку, адведаць якую мог кожны жадаючы за два рублі. Ігар Валчок адзначыў, што такую юшку нідзе больш не гатуюць. Дарэчы, Ігар – марак. Ён у маладосці тры гады праслужыў на флоце на Далёкім Усходзе. Таму ён ведае толк у сапраўднай юшцы. 

«Рыбу для юшкі спецыяльна налавілі сёння, каб яна была да свята. А гатуецца юшка па хатынаўскім рэцепте», – сказаў Ігар Валчок.

Таксама хатынавец перыдычна падымаўся на сцэну, каб спяваць шансон. Ягоныя песні краналі сэрдцы мясцовых жыхароў і яны танцавалі пад спевы Ігара Валчка парамі і паасобку.


Ігар Ваўчок (злева) расказвае пра хатынаўскую юшку/ Фота: Аляксандр Пазняк

Хатынавец на сцэне спявае душэўны шансон/ Фота: Аляксандр Пазняк

Увесь вечар на сцэне шчыравалі работнікі Хатыніцкага сельскага Дома культуры разам з дзіцячымі калектывамі ў народных строях.

Старшыня Хатыніцкага сельсавета Генадзь Перашчук у сваёй вельмі кароткай прамове звярнуў увагу на тое, што на свяце больш дзяцей, чым дарослых. Што для яго стала вельмі нечаканай з’явай.




Генадзь Перашчук успомніў пажылых людзей, якім паабяцаў па мяшку зярна. Але нікога з названых на свяце вёскі не было. Гэта Вольга Навумік, Соф’я Ярашэвіч, а таксама Мікалай і Таццяна Крупенічы. Апошнія ў гэты час пасвілі кароў.

Старшыня сельсавета таксама назваў бацьку і сына Мікалая і Аляксандра Валуевічаў, якія адзіныя ў раёне намалацілі 1000 тон зерня. 

«Таксама хочацца сказаць, што наша вёска па ранейшаму самая вялікая ў раёне. Гэта прыемна. Дзякуй вам, аднавяскоўцы, што прыйшлі на свята», – сказаў Генадзь Перашчук.


Хатынаўцы прыйшлі, каб адзначыць свята вёскі/ Фота: Аляксандр Пазняк

Як пачало цямнець, ў парку ля Хатыніцкага сельскага Дома культуры, пачалася дыскатэка. На ёй плясалі старэйшыя, а моладзь усіх абсыпала каляровамі парашковымі фарбамі.

Народ яшчэ доўга не хацеў разыходзіцца, бо хацелася нагаварыцца, натанцавацца, адзначыць свята.

Больш падрабязна пра святы вёсак чытайце ў «ГЧ» за 26 жніўня.
















































































Новости

Из рубрики
Top