weather

USD 2.4211

EURO 2.8194

RUR(100) 3.4491

search

У Раздзялавічах на дзень вёскі спявалі частушкі

Дзень вёскі ў Раздзялавічах сабраў каля пяцідзесяці вяскоўцаў, для якіх пелі і плясалі.

Свята ў Раздзялавічах прайшло вельмі сціпла
Свята ў Раздзялавічах прайшло вельмі сціпла / Фото: Аляксандр Пазняк

Свята пачалося ў суботу, 21 жніўня, не ў 16 гадзін, як было аб’яўлена ў прэсе, а ў 18.

Калі з дынамікаў зайграла музыка, нехта яшчэ корпаўся на агародзе, нехта ішоў з магазіна, а нехта прыбраўшыся загадзя заняў сабе месца ля Дома культуры.

Тым не меньш, работнікі культуры праявілі цярпенне. І хоць небагата, але жыхары падцягнуліся да плошчы, дзе адбыўся святочны канцэрт. Дырэктар Дома культуры Вольга Рабцэвіч разам з памочнікамі вяла праграму вечара. Шмат спяваў Раман Сімановіч.

 «А нам няма каму збірацца. Вёска памірае, а ўсе моцныя ездзяць на заробкі ў Расію», – выказалася адна пенсіянерка.

На свяце работніцы культуры павіншавалі з залатым вяселлем тры сям’і – дзве Рабцэвічаў і сям’ю Буйкевічаў, а таксама доўгажыхарку Таццяну Іванаўну Шуляк.

Свята ў Раздзялавічах прайшло вельмі сціпла. На ім не было батутаў і надуўных горак, як у Хатынічах. Але дзеці радаваліся таму, што ёсць і скакалі па пляцоўцы перад Домам культуры. Дарослыя сядзелі і слухалі канцэрт. Нехта танцаваў. А потым усе смяяліся з чатушак, якія выканалі вакалісткі аўтэнтычнага ансамбля  «Завіца».

У Раздзялавічах на дзень вёскі спявалі частушкі
Раздзялаўскія бабулі выконваюць частушкі/ Фота: Аляксандр Пазняк

Бабулі распавялі, што іх у гурце засталося пяцёра. Іхніх песен нідзе ніколі не было ў запісы. Але апошнім часам творчасцю цікавіліся нават у Мінску. І раздзялаўскія спевы гучалі ў тэлехітпарадзе.

З-за адсутнасці склада калектыва, дзве вакалісткі на гэты раз спявалі толькі частушкі пад акампанемент Рамана Сімановіча. 

Вось некаторыя з раздзялаўскіх частушак:

«Высоко голубь летает,

Крылом небо достаёт.

Хорошо милый ласкает,

Только замуж не берёт».

«Ах, ты милая моя,

Голубые глазки.

Не видал я от тебя

Ни любви, ни ласки».

«Ох, в туфле у меня

Ножка правонькая.

Всё ровно меня полюбят

Хоть я маленькая».

«Говорят, что я старуха.

Куда старость мне подеть?

Как гармошка заиграет,

Не могу я усидеть».

Top