weather

USD 2.4154

EURO 2.8032

RUR(100) 3.4731

search

Жыхары Вялікіх Круговіч на свяце вёскі гулялі ў латэрэю

Свята вёскі Вялікія Круговічы адбылося ў адзін дзень са святамі ў Мельніках, Палоні, Начы, Хатынічах і Раздзялавічах.

Свята вёскі ў Вялікіх Круговічах
Свята вёскі ў Вялікіх Круговічах / Фото: Віталь Макаед

Кругаўцы традыцыйна сабраліся на свята вёскі каля сваёй «візітнай карткі» – шматвяковага дуба-волата. Мерапрыемства сабрала каля 70 мясцовых жыхароў і прыезджых гасцей, якія слухалі канцэрт, арганізаваны сельскім клубам Сяргеем і Валерыяй Занька. Таксама ў канцэртнай праграме прымаў удзел кукаўскі сельскі ДК, Мікалай Мядзведзеў, Надзея Рыкунова. Прыехалі паспяваць і іншыя спевакі.  

Для дзяцей былі арганізаваны атракцыёны і продаж салодкай ваты. Віталь Макаед, адзін з работнікаў культуры з Кукава адзначыў, што кругаўцы не хацелі, каб дыскатэка заканчвалася. І музыка грала яшчэ нейкі час пасля 23 гадзін. Акрамя таго на свяце прысутныя гулялі ў бяспройгрышную латарэю. Каб яна адбылася парупіўся стараста вёскі Віталь Рапейка.

Суперпрызам латэрэі быў прыцэп дравесных абрэзкаў, які выйграла адна з жыхарак вёскі. А таксама дастаўка дроў з леса, якая каштуе ў прадпрымальнікаў 60 рублёў.  Дзве дастаўкі выйграў адзін і той жа чалавек, які набыў восем латэрэйных квіткоў.

«Асабіста я выйграў у латэрэю, якая каштавала чатыры рублі, напачатку флікер, а потым два сертыфікаты ў «Мілу» і «Востраў чысціні». Было прыемна згуляць», – зазначыў Віталь Макаед, які спяваў на свяце.

Хоць у гэтым годзе было няшмат народу, але тыя, хто прыйшоў на свята, па словах Віталя Макаеда, не пашкадавалі, бо нават на дыскатэке было шмат спеваў, якія загадзя падрыхтавалі музыкі для кругаўцоў.

Чытайце таксама:

У Раздзялавічах не дзень вёскі спявалі частушкі

У Хатынічах на свяце вёскі елі юшку і танцавалі пад шансон

Материалы по теме
Top