weather

USD 2.4826

EURO 2.924

RUR(100) 3.4226

search

Як у Агарэвічах свята вёскі адзначалі: відэа

Свята вёскі ў Агарэвічах пад назвай «Тут мае карані» адбылося не на вуліцы, як меркавалі напачатку арганізатары – мясцовыя работнікі культуры, а ў будынку ДК.

Як у Агарэвічах свята вёскі адзначалі
Як у Агарэвічах свята вёскі адзначалі / Фото: Сяргей Багроў

Вулічнаму мерапрыемству 29 жніўня перашкодзіў дождж. Вяскоўцы на свята збіраліся марудна. Таму замест 16 гадзін яно пачалося на паўтары гадзіны пазней!

Адным з першых, хто прыехаў на свята, быў пенсіянер з Ганцавіч Аляксандр Антонавіч Агейка. Ён большую частку свайго працоўнага шляху адпрацаваў вадзіцелем у «ПМК-7», але ягоныя карані з Агарэвіч, дзе ён даглядае бацькоўскі дом. 

Высокі, у савецкім плашчы і капелюшы, ён здаваўся чалавекам, які перанёсся на машыне часу з 80-ых гадоў. 

«Вялікі дзякуй былому старшыні калгаса імя Кірава Міхаілу Міхайлавічу Кунцэвічу, які пабудаваў такі вялізны будынак ДК. Нідзе ў раёне такога больш няма. Я вазіў пліты, цэглу, блокі для будоўлі», – сказаў Аляксандр Агейка.

Адным з першых, хто прыехаў на свята, быў пенсіянер з Ганцавіч Аляксандр Антонавіч Агейка
Адным з першых, хто прыехаў на свята, быў пенсіянер з Ганцавіч Аляксандр Антонавіч Агейка / фота: Сяргей Багроў

Разам з Агейкам на свята ў ліку першых завіталі яшчэ два пенсіянеры, якія, па словах культработнікаў, не прапускаюць ніводнага мерапрыемства – гэта 75-гадовы Іван Валошын і 72-гадовы Уладзімір Дулік.

«Мы ходзім на ўсе мерапрыемствы і святы. Гэта нам цікава, а куды яшчэ больш ісці? Адчуем тут сябе маладымі», – пракаментаваў адзін са старых.

два пенсіянеры, якія, па словах культработнікаў, не прапускаюць ніводнага мерапрыемства – гэта 75-гадовы Іван Валошын і 72-гадовы Уладзімір Дулік
два пенсіянеры, якія, па словах культработнікаў, не прапускаюць ніводнага мерапрыемства – гэта 75-гадовы Іван Валошын і 72-гадовы Уладзімір Дулік / фота: Сяргей Багроў

Каб прывабіць дзяцей, на ганку ДК ганцавіцкія прадпрымальнікі гандлявалі салодкай ватай і поп-корнам. 

У фае паставілі вялікі батут, на якім скакалі адразу па трое падлеткаў. Дарослыя невялікімі групамі займалі месцы ў прасторнай актавай зале.

Як у Агарэвічах свята вёскі адзначалі
Як у Агарэвічах свята вёскі адзначалі / фота: Сяргей Багроў
Як у Агарэвічах свята вёскі адзначалі / фота: Сяргей Багроў
Як у Агарэвічах свята вёскі адзначалі / фота: Сяргей Багроў

Калі мерапрыемства пачалося, то ў зале было каля 70 чалавек, а разам з дзецьмі, якія бавілі тут час, каля сотні. Вялі свята дырэктар агарэвіцкага ДК Ірына Сабецкіс і культарганізатар Расім Мірзаліеў.

А вось весялілі агароўцаў не толькі мясцовыя музыкі, але і госці з гарадскога пасёлка Старобін Мінскай вобласці. 

Старобінскі поп-фолк гурт «Вясёлы балаган» заводзіў агароўцаў так, што некаторыя пляскалі ў ладкі, падпявалі і седзячы падскоквалі.

Вядучыя ўспомнілі, што агароўцаў шмат рассыпалася па свеце. Але і ў Агарэвічы пераехала нямала людзей з іншых вёсак, гарадоў і нават краін.

«Дзе б ні жылі Каўшы і Мінічы, іхнія прозвішчы ўвесь час будуць нагадваць, што яны родам з Агарэвічаў», – сказаў вядучы свята.

На сцэну ў сярэдзіне канцэртнай праграмы запрасілі маці прыёмных дзяцей Наталлю Шаматульскую, якая выхоўвае 10 дзяцей. 

Маці прыёмных дзяцей Наталля Шаматульская, якая выхоўвае 10 дзяцей
Маці прыёмных дзяцей Наталля Шаматульская, якая выхоўвае 10 дзяцей / фота: Сяргей Багроў
Маці прыёмных дзяцей Наталля Шаматульская, якая выхоўвае 10 дзяцей / фота: Сяргей Багроў
Маці прыёмных дзяцей Наталля Шаматульская, якая выхоўвае 10 дзяцей / фота: Сяргей Багроў

Яна падзякавала раённаму кіраўніцтву, сельвыканкаму, работнікам ДК і хрысціянам мясцовай царквы за плённае супрацоўніцтва, а таксама ў сваёй прамове звярнула ўвагу на тое, што дзяцей, у першую чаргу, трэба любіць, а таксама дапамагчы раскрыцца іхняму патэнцыялу. 

«Асабіста я хацела б, каб на тую працу, якой займаюся я, прыйшлі новыя людзі. Каб нас было болей і каб мы змаглі дапамагчы дзецям, якія не маюць бацькоў, знайсці новы дом і падарыць ім сваю любоў», – з такімі словамі выступіла Наталля Уладзіміраўна.

У канцы праграмы вядучыя ўспомнілі спонсараў і падзякавалі за фінансавую падтрымку свята ТАА «СеМалДрэў» у асобе Сяргея Малышава, заснавальніку ААТ «ВімЛес» Валянціну Міхейкіну, заснавальніку ПУП «Крысюк Уладзімір» Уладзіміру Крысюку і іншым.

Калі канцэрт закончыўся, некаторыя вяскоўцы пайшлі дамоў. А некаторыя не вытрымалі і пайшлі паспытаць шашлык, які смажылі за будынкам ДК. 

Ягоны пах так смачна разаслаўся па ўсім наваколлі і завабліваў як людзей, так і валацужных сабак. Аднак завоблачныя кошты на шашлык адразу адштурхнулі шмат вяскоўцаў. А тыя, хто ўсё ж такі яго набыў, яшчэ доўга стаялі і размаўлялі пра былое і сучаснае. 

Як у Агарэвічах свята вёскі адзначалі
Сяргей Багроў

Скончылася свята дыскатэкай, на якую хоць і ў невялікай колькасці, але ўсё ж прыйшла моладзь.

Материалы по теме
Из рубрики
Top