weather

USD 2.4211

EURO 2.8194

RUR(100) 3.4491

search

Апытанне: ці хацелі б ганцаўчане працаваць у школе

Хутка ў Беларусі будуць адзначаць дзень настаўніка. Таму мы запыталіся ў ганцевчан, ці хацелі б яны працаваць у школе і якія настаўнікі ім падабаліся падчас вучобы.

Апытанне: ці хацелі б ганцаўчане працаваць у школе
Апытанне: ці хацелі б ганцаўчане працаваць у школе
ВІКТОРЫЯ МАЛЫШКА

У далейшым буду працаваць у сістэме адукацыі, бо паступіла пасля дзявятага класа на дашкольнае выхаванне ў Нясвіжскі каледж. З настаўнікаў у школе мне найбольш падабалася настаўніца рускай мовы Герман Галіна Мікалаеўна. Але вялікі дзякуй усім, хто мяне вучыў.

ВІКТОРЫЯ МАЛЫШКА

(ВУЧЫЛАСЯ Ў ГАНЦАВІЦКАЙ ГІМНАЗІІ)

ВІКТОРЫЯ ЛОСЬ

Я думаю, што буду дзіцячым выхавальнікам або праз пэўны час настаўніцай. Мы з сяброўкай паступілі на дашкольнае выхаванне ў Нясвіжскі каледж. У дзіцячых садках і школах заўсёды патрэбны людзі. З маіх настаўніц я б асабліва адзначыла настаўніцу англійскай мовы Паліну Уладзіміраўну Курылік. Дзякуй ёй за яе адносіны да вучняў і за набытыя мною веды.

ВІКТОРЫЯ ЛОСЬ

ВУЧЫЛАСЯ Ў ГАНЦАВІЦКАЙ ГІМНАЗІІ

АЛЁНА РАБЦЭВІЧ

У школу я ніколі не пайшла б працаваць. Там малыя заробкі, ды і праца настаўніка не мае належнай пашаны. Я скончыла школу чатыры гады таму. З настаўнікаў добрым словам успамінаю Юлію Васільеўну Забароўскую, настаўніцу англійскай мовы, якая, на жаль, у школе ўжо не працуе. А таксама Марыю Іванаўну Собаль, настаўніцу біялогіі. Дзякуй усім маім настаўнікам!

АЛЁНА РАБЦЭВІЧ

ВУЧЫЛАСЯ Ў СШ №1

КІРЫЛ АГЕЙКА

Працаваць у сістэме адукацыі нялёгка. Не кожны можа туды пайсці. Дзеці бываюць розныя  З імі рэальна цяжка працаваць. Аднак праца педагога вельмі важная, бо ад настаўніка залежыць будучае чалавека. Скажу таксама, што зарплату настаўнікі атрымліваюць невысокую. Я з часам збіраюся стаць трэнерам па барацьбе. На трэніроўкі дзеці прыходзяць больш матываваныя, чым у школу, і дысцыпліны ў спорце болей. Аднак для ўсяго свой час. Пакуль выступаю сам і рыхтуюся да чэмпіянату свету па грэплінгу, які хутка адбудзецца ў Еўропе.

КІРЫЛ АГЕЙКА

СЯРЭБРАНЫ ЧЭМПІЁН СВЕТУ ПА ГРЭПЛІНГУ, ВУЧЫЎСЯ Ў СШ №1

АНДРЭЙ ДЫДЫШКА

Калі б была магчымасць працаваць настаўнікам фізкультуры, пайшоў бы ў школу. Мне вельмі падабаецца спорт. Я закончыў школу ў 2015 годзе. Нават не верыцца, што так хутка прайшлі шэсць гадоў.

АНДРЭЙ ДЫДЫШКА

ВУЧЫЎСЯ Ў СШ №2

КАЦЯРЫНА ДЫДЫШКА

У школе працаваць не хацела ніколі, нават не разглядала такога пытання. Кожнаму сваё. Але з павагай успамінаю настаўніка фізкультуры з Люсіна Уладзіміра Жалезнага.

КАЦЯРЫНА ДЫДЫШКА

ВУЧЫЛАСЯ Ў ЛЮСІНСКАЙ СШ - САДЗЕ ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

ЭВЕЛІНА ЯСЕВІЧ

У школе працаваць не хачу. Ведаю, што настаўнікі з нашай школы, калі рыхтаваліся да адкрытых урокаў, не спалі па начах. У працы настаўніка шмат складаных момантаў. З настаўнікаў я б адзначыла найлепшымі словамі Святлану Міхайлаўну Занька – настаўніцу рускай мовы і літаратуры, а таксама Лілію Каленікаўну Чыркун – настаўніцу матэматыкі і інфарматыкі. Яшчэ скажу, што ўвогуле ўсе мае настаўнікі – добрыя людзі.

ЭВЕЛІНА ЯСЕВІЧ

ВУЧЫЦЦА Ў СШ №2

А што думаеце вы? Пішыце ў каментарах!

Смотрите также:

Почему многие выпускники после учебы не возвращаются в родной район: мнение ганцевчан

Паўплываюць заходнія санкцыі на беларускую эканоміку і на жыццё людзей?

Кого местные жители считают талантливым или известным человеком на Ганцевщине

Как ганцевчане относятся к активному образу жизни: видеоопрос

Какой вопрос ганцевчане задали бы главе Брестской области

Ганцевчане отметили медицинских работников: кого и за что

Ганцевчане рассказали, из каких источников узнают местные новости

Ганцевчане рассказали, где и как планируют отдыхать этим летом

«Цены выше, чем в Подмосковье»: ганцевчане о подорожании продуктов

Видеоопрос: что ганцевчане готовят на Новый год и сколько денег потратят

«Подарю цветы и себя, любимого!»: чего ждут женщины и что будут дарить им мужчины

Где в Ганцевичском районе можно заработать летом

Где в Ганцевичах можно отдохнуть и чего еще не хватает городу

Материалы по теме
Top