Я не бунтар, але ў мяне ёсць свой погляд: піша чытачка «ГЧ»
Адданыя чытачы газеты "Ганцавіцкі час" шкадуюць, што друкаваная версія спыняе выхад. Многія чытачы звоняць ў рэдакцыю, а таксама дасылаюць ў рэдакцыю лісты са словамі падтрымкі.

Ганцаўчанка даслала ў рэдакцыю "ГЧ" пранікнёнае пісьмо. / Фото: Із архіва "ГЧ"
Паважаны Пётр Паўлавіч і ўвесь калектыў рэдакцыі!
Спачатку трошкі адступлюся ад галоўнага. Я чалавек далёкі ад палітыкі і ў сілу свайго ўзросту, характару (палітыка для палітыкаў), у сілу сямейных абставін я не бунтар, але ў мяне, як і ў любога больш-менш адэкватнага чалавека, ёсць свой погляд на наша з вамі жыццё.
Ёсць свае думкі пра свой лёс і лёс Радзімы. Я ўжо даўно не давяраю чуткам і нейкім плёткам. І добра ведаю, што каб чагосьці дабіцца ў жыцці, у першую чаргу павагі, чалавечай годнасці, а потым і грошай, трэба не проста плыць нейкай трэскай па жыцці, а патрэбна працаваць і не абы-як.
Рабіць гэта добра і сумленна, і ніхто за вас гэтага не зробіць, ні нават самы лепшы Прэзідэнт ці кіраўнік дзяржавы ў любой краіне. Працаваць не толькі для сябе, сваёй сям’і, але і для сваёй краіны… Каб штосьці браць – трэба аддаваць. Чым больш жывеш на гэтым свеце, тым больш разумееш, што галоўнае – гэта здароўе чалавека, здароўе родных і блізкіх, мір на зямлі.
Калі першага, г.зн. здароўя, нам заўсёды не хапае і не заўсёды ад нас залежыць той мір і спакой на ўсёй зямлі, дык многае, на маю думку, залежыць ад канкрэтных людзей, ад іх розуму, веры ў лепшае і, галоўнае, іх чалавекалюбства і мудрасці, прадбачання будучага. Гэта мае думкі, гэта мой погляд на жыццё, і я маю рацыю і права так лічыць.
Паважаная рэдакцыя “Ганцавіцкага часу”, амаль 20 гадоў мая сям’я кожны тыдзень бегае да паштовай скрынкі з нецярпеннем, бо кожны першым хоча прачытаць свежы нумар газеты, штосьці знайсці важнае для сябе і сям’і.
Мы разам з вамі вучымся гатаваць нешта смачнае ці не вельмі, мы сачылі вашымі вачыма за падзеямі ў раёне і не толькі чыталі пра тое, што адбываецца ў свеце. Радаваліся перамогам і дасягненням і смуткавалі па нябожчыках.
Бачылі добрыя перамены ў добраўпарадкаванні нашага горада і навакольных вёсак, сумавалі разам, калі чыталі пра заняпад нашых родных гняздоўяў.
Газета давала ўсё: мы разам вучыліся думаць, радавацца, перажываць і любіць сваю Радзіму, нягледзячы ні на што.
Дзякуй вам за гэта. За тое, што былі нам дарадчыкамі, памагатымі і проста сябрамі з гарачымі неабыякавымі сэрцамі і жаданнем данесці падзеі ў раёне, як гэта вы разумееце, зусім не баючыся, што гэты погляд можа некаму не спадабацца.
На вялікі жаль, так атрымалася, што калектыў рэдакцыі губляе не толькі месца працы, але і сродкі, каб карміць свае сем’і, і, без перабольшвання, сэнс жыцця. Але я веру, што вы яшчэ знойдзеце сябе, знойдзеце магчымасць быць карыснымі нам і сваім блізкім.
Бо толькі чаго каштуюць пачутыя ў чарзе словы “Вось пазваню ў “Ганцавіцкі час” – там разбяруцца, там па справядлівасці знойдуць і правых, і вінаватых”. Гэта дарагога каштуе. І хай наша вера ў лепшае для вас і наша ўдзячнасць дапамогуць вам ісці па жыцці годна, як гэта вы і рабілі да гэтага часу.
Такія мае асабістыя думкі, мой погляд на жыццё. А нашу даўнюю газету “Савецкае Палессе” я таксама чытаю і паважаю. Проста ў кожнага выдання свае планы і задачы.
З глыбокай павагай да вас жыхарка горада, пенсіянерка Ніна Сямёнаўна Вашкевіч.
Калі вы жадаеце выказаць сваю думку, дасылайце пісьмы супрацоўнікам газеты «Ганцавіцкі час» і ўдзельнічайце ў конкурсе. (Націскайце ніжэй на сіні загаловак і чытаце ўмовы конкурсу)
Чым запомніўся “Ганцавіцкі час”. Конкурс
Новости
- 22:05 29.06 В Беларуси продлили контрсанкции, но разрешили ввозить некоторые продукты
- 20:46 29.06 Когда в Ганцевичах начнут принимать чернику и по какой цене
- 19:30 29.06 Жителям Брестской области предлагают пожаловаться на работу магазинов-дискаунтеров
- 18:15 29.06 Расписание богослужений на июль 2022 года в храме Святителя Тихона
- 17:47 29.06 На малых Олимпийских играх в Орше ганцевичский волейболист стал лучшим нападающим
- 15:42 29.06 Лучшие способы отбеливания зубов, методы отбеливания зубов
- 15:39 29.06 О правильном выборе педали эффектов: преимущества педали для гитары
- 15:37 29.06 Лучшие компании по сертификации продукции в Беларуси
- 14:50 29.06 О пожаре в Хотыничах сообщил сосед, услышавший гром
- 13:24 29.06 В Брестской области сменили главного спасателя
- 11:59 29.06 Жара не отступит? Какая погода ожидается в последние дни июня
- 11:48 29.06 В Ганцевичах появился новый спортивный арт-объект
- 10:22 29.06 Как в Ганцевичах будут праздновать День Независимости и как отмечали 3 июля раньше
- 08:53 29.06 Как в Барановичах названия улиц менялись: от Розвадовского до коммунистов
- 20:50 28.06 В двух районах Брестской области введен запрет на посещение лесов
- 19:14 28.06 Ганцевичские футболисты учинили очередной разгром
- 18:42 28.06 Как выбрать матрас правильно
- 18:37 28.06 Медработники рассказали, как не получить тепловой удар
- 17:20 28.06 Доллар продолжает падать, российский рубль крепнет. Что происходит на валютном рынке Беларуси?
- 16:39 28.06 Лучшие магазины по продаже пластиковых ящиков в Минске