weather

USD 2.5752

EURO 2.9187

RUR(100) 3.3594

search

Конкурс «Чым запомніўся “Ганцавіцкі час” працягваецца

Працягнуць тэрмін прыёму водгукаў яшчэ на чатыры дні вырашылі дзеля таго, каб паспелі паўдзельнічаць большая колькасць чытачоў. Свае пісьмы дасылаюць не толькі ганцаўчане, але і нашы землякі з Мінску і нават з Масквы.

Фото: Галоўны прыз - танометр

Своеасаблівую акцыю мы запусцілі Напярэдадні Новага годам і звярнуліся да нашых верных падпісчыкаў і чытачоў з прапановай выказаць свае водгукі, меркаванні і даць ацэнку працы рэдакцыі і ролі «Ганцавіцкага часу» ў гісторыі Ганцаўшчыны.

На працягу 20 гадоў газета «Ганцавіцкі час» нясе людзям праўдзівую інфармацыю. Але са студзеня 2022 года газету фактычна забаранілі выдаваць, адмовіўшы друкаваць выданне.

Але чытачы газеты не забываюць «Ганцавіцкі час». Кожны жадаючы можа напісаць і адзначыць, што карыснага зроблена з дапамогай журналістаў ”ГЧ” і выдання. Успомніце, у рашэнні якіх пытанняў паспрыяў “Ганцавіцкі час”.

За многія гады, стараючыся для людзей, для сваёй роднай Ганцаўшчыны і краіны, спадзяёмся, што «Ганцавіцкі час» заслужыў вашай увагі і слоў у адказ.

УМОВЫ:

  • Для гэтага трэба даслаць свой водгук ці меркаванне пра “ГЧ”.
  • Нам прыемна будзе атрымаць нават кароценькія водгукі ад вас, паважаныя чытачы! Таму можна выказаць свае адносіны ёмка, нават адным сказам.
  • А можна апавядаць больш разгорнута і прывесці свае заўвагі і аргументы.

Дасылайце свае допісы любымі магчымымі спосабамі:

  • на электронную пошту: iriskadom@mail.ru ці 6917685@gmail.com,
  • альбо адправіць пісьмом на паштовы адрас: вул. Дзяржынскага, 26А, г. Ганцавічы, 225432, з пазначэннем “Акцыя “ГЧ”,
  • альбо асабістымі паведамленнямі кожнаму з супрацоўнікаў рэдакцыі на вайбер 8-029-643-88-27 (І.Дамарацкая) ці 8-029-691-76-85 (С. Багроў).

Абавязкова пазначайце, ад каго, і зваротныя кантакты.

Калектыву рэдакцыі вашы словы падтрымкі зараз вельмі патрэбны! Пяць удзельнікаў, чые фразы ці водгукі пра “Ганцавіцкі час” будуць найбольш цікавымі, атрымаюць падарункі.

ПРЫЗЫ:

Конкурс "Чым запомніўся “Ганцавіцкі час” працягваецца
Прызы: Парасон. Фотаальбом. Алмазная мазаіка. Карціна па нумарах.
  • 1. Танометр (на першым здымку).
  • 2. Парасон.
  • 3. Фотаальбом.
  • 4. Алмазная мазаіка.
  • 5. Карціна па нумарах.

ТЭРМІНЫ:

  • Даслаць водгукі патрэбна не пазней 16 студзеня 2022 года. Пяць чытачоў, якіх адзначыць рэдакцыя «ГЧ», будуць названыя ў панядзелак 17 студзеня.

Пісьмы, якія ўжо даслалі нашы чытачы можна пачытаць на сайце «Ганцавіцкі час»:

Молодёжь не забывает про добрые дела и «Ганцавіцкі час»

«Ганцавіцкі час» – газета для работяг и представителей власти…

Я не бунтар, але ў мяне ёсць свой погляд: піша чытачка «ГЧ»

 

Материалы по теме
Из рубрики
Top