weather

USD 2.5354

EURO 3.0615

RUR(100) 3.4206

search

З нараджэннем Хрыстовым!

Вялікае свята Нараджэнне Хрыстова адзначаюць хрысціяне-каталікі 25 снежня. З гэтай нагоды жыхароў раёна віншуе Ксёндз Ян Саламон, доктар тэалогіі, настаяцель касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Марыі Панны г.Ганцавічы.

Фото: из архива "ГЧ"

«І народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхніх». (Мц. 1,21) – гаворыцца ў Бібліі.

3 гэтымі словамі мы становімся перад таямніцай убогай бэтлеемскай стайні, якую выбірае Бог, каб прыйсці да людзей. Тут мы сапраўды можам адкрыць, чым з`яўляецца праўдзівая радасць. Яна заключаецца не ў валоданні зямнымі рэчамі, а ў тым, каб адчуваць сябе любімым дзіцём Нябеснага Айца.

Хочацца пажадаць у гэтае прыгожае сваёй цішай i спакоем свята сапраўднай Хрыстовай радасці.

Гэта Ён, будучы Божым Сынам, з любові да нас пазбавіўся ўсяго i стаўся дзіцём. Няхай Яго прыйсце ўмацуе Вашу веру ў Бога, які блізкі нам, які сагравае нашыя сэрцы i адказвае на нашы самыя глыбокія спадзяванні.

Святочная літургія адбудзецца: 

26 снежня – 9.00 i 18.00 ў г. Ганцавічы.

Сукач – 15.00, Красынічы – 12.00.

Из рубрики
Top