weather

USD 2.5354

EURO 3.0615

RUR(100) 3.4206

search

Сямейны пікнік згуртаваў вернікаў з розных гарадоў

У сямейным пікніку, які адбыўся 21 ліпеня, прынялі ўдзел сем'і з Ганцавіч, Нясвіжа, Новай Мышы, Пінска і Мінска, а таксама ксяндзы з Ганцавіч, Пінска і Мінска.

Фото: vk.com

Вернікі касцёльнага руху «Суполка Маці Божай» разам з гасцямі правялі ў супольнай малітве ранішнюю імшу, потым пабывалі на экскурсіі на Ганцавіцкай эксперыментальнай базе «Журавінка».

Сямейны пікнік згуртаваў вернікаў з розных гарадоў

Завяршылася мерапрыемства пікніком на прыродзе. Пад час адпачынку ўдзельнікі вучыліся таньчыць беларускія танцы: кракавяк ды падыспань.

Сямейны пікнік згуртаваў вернікаў з розных гарадоў

Як рассказала ўдзельніца руху ганцаўчанка Наталля Бобка, сем’і штогод ладзяць сумесныя мерапрыемствы мэта якіх – бліжэй пазнаёміцца з вернікамі з іншых гарадоў і падзяліцца з імі падзеямі якія адбыліся ў касцёле напрацягу года.

«На супольнай малітве мы прызываем Бога ў нашы сем’і і спадзяёмся, што зносіны будуць больш трывалымі і цёплымі. Сумесныя мерапрыемствы ўмацоўваюць нашу веру і збліжаюць родных людзей», – кажа Наталля Бобка.

Сямейны пікнік згуртаваў вернікаў з розных гарадоў

Свае эмоцыі ганцаўчанка выказала ў сацсетках.

«Хвала ХрыстУ! Мы дагэтуль знаходзімся пад уздзеяннем ад селетняга пікніка Паўдневага прасектара! 

Атрымалася сапраўднае свята! Шчыра дзякуем усім , хто далучыўся да арганізацыі! Было сапраўды вельмі прыгожа(месца было знойдзена проста неверагоднае), смачна і натхняльна!
Маем надзею, што яшчэ некалькі такіх майстар-класаў па танцах і танчыць ужо будзе увесь рух на Беларусі:)) 
Дзякуем ксяндзу Яну Саламону за гасціннасць, а ксяндзу Паўлу і ксяндзу Пятру за ініцыятыўнасць! 
Дзякуем усім, хто прыехаў на пікнік за вашу легкасць на пад’ем! Гэта цудоўная рыса, якая з кожным годам усе яскравей праяўляецца, чаму вельмі і вельмі радуемся! 
Дзякуем! Няхай Добры Бог аддзячыць за ўсе прыкладзеныя намаганні! Добра зараз на душы, спакойна і радасна! Хвала Пану!»

Из рубрики
Top