weather

USD 2.5354

EURO 3.0615

RUR(100) 3.4206

search

Навошта вернікам «Суполка Маці Божай»

Вернікі касцёльнага руху "Суполка Маці Божай" з Ганцавіч разам з гасцямі з іншых гарадоў 21 ліпеня зладзілі сямейны пікнік на прыродзе. Якая мэта гэтага мерапрыемства "ГЧ" расказаў ксёндз Ян Саламон. 

Фото: ілюстратыўнае, з архіва "ГЧ"

«Як у дзяржаве існуюць розныя грамадскія групы або арганізацыі так і ў каталіцкай Царкве ёсць розныя рухі. Іх задача – дапамагаць рэалізаваць у рэальным жыцці ідэал Евангелля, гэта значыць па сапраўднаму жыць згодна сваёй веры. Адным з такіх рухаў з’яўляецца так званы «Экипе Нотрэ Дам» «Суполка Маці Божай».

«Мэта Суполак Маці Божай — дапамагчы сужэнствам ва ўсёй паўнаце перажываць сакрамэнт сужэнства:

• яны імкнуцца выконваць абяцанні, дадзеныя падчас хросту;
• хочуць жыць для Хрыста, з Хрыстом і праз Хрыста;
• аддаюцца Яму безумоўна;
• прагнуць служыць Яму безагаворачна;
• прызнаюць Яго Пастырам і Панам свайго сужэнства;
• яго Евангелле прымаюць за канстытуцыю сваёй сям’і;»

Як распавёў ксёндз Ян, удзельнікі суполкі сустракаюцца разам кожны месяц на супольную малітву, а таксама каб абмяняцца думкамі і жыццёвым вопытам. У суполак ёсць свае традыцыі.

Зімой суполкі з розных прыходаў разам адзначаюць Нараджэнне Хрыста, а ў час летніх вакацый – праводзяць сямейны пікнік. Гэта дапамагае вернікам пазнаёміцца бліжэй і разам адпачыць.   

«Мы шмат працуем і амаль усё вымяраем вынікам нашай працы. Але гэта не самае галоўнае ў жыцці. Самае галоўнае: «Любіць Бога і свайго бліжняга» – а гэта рэалізуецца ў сям’і ў паўсядзённым жыцці.   

Из рубрики
Top