weather

USD 2.598

EURO 3.1209

RUR(100) 3.3814

search

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста

Моцны дождж не перашкодзіў католікам Ганцавічаў сабрацца ў касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, каб адсвяткаваць нараджэнне Езуса.

Ксёндз Ян Саламон распачыае святочнае набажэнства
Ксёндз Ян Саламон распачыае святочнае набажэнства / Фото: Аляксандр Пазняк

Святочнае набажэнства пачалося ў 21 гадзіну вечара 24 снежня. На вуліцы ліў моцны дождж, але людзі ўсё ішлі і ішлі ў храм, каб прачуліць свята Божага Нараджэння, адчуць еднасць, павіншаваць адзін аднаго.

Быць не змаглі ўсе вернікі касцёла, бо трэба вяртацца дадому па ночы. Сказалася яшчэ сітуацыя з каранавірусам, але ўсе прысутныя былі ў масках і прайшлі апрацоўку рук антысептыкам.

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста
Урачыстасць свята / фота: Аляксандр Пазняк

Святу Божага Нараджэння у рымска-каталіцкім літургічным календары папярэднічае перыяд Адвэнту. Ён пачынаецца за чатыры нядзелі да свята і лічыцца часам душэўнага ачышчэння і ўзмоцненага пакаяння. Дзень 24 снежня носіць назву Калядная куцця, або Вігілія. У многіх краінах свету ў гэты дзень вернікі захоўваюць пост.

Святкаванне Нараджэння працягваецца восем дзён – з 25 снежня па 1 студзеня. Увесь гэты час духавенства на літургіі апранаецца ў адзенні белага, святочнага колераў.

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста
Прывітанне Езуса/ Аляксандр Пазняк

Падчас святочнай прамовы ксёндз Ян Саламон засяродзіў увагу прысутных на радасць, якой мала ў паўсядзнным жыцці людзей. Ён пажадаў прысутным усвядоміць прыход Хрыста і радасць, якую Ён дае кожнаму, хто да Яго звяртаецца.

«Калі Езус нараджаўся, Яму не было месца. Усё было занята. Ён нарадзіўся ў хлеве ў яслях, а не ў якім іншым месцы. І сёння ў шмат якіх людзей няма месца для Хрыста ў сваім сэрдцы. Людзі спісваюць гэта на праблемы, абавязкі, настрой, нявырашаныя пытанні. Але Бог заўсёды хоча прыйсці да чалавека», – казаў Ян Саламон.

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста
Вернікі касцёла / фота: Аляксандр Пазняк

Вернікі спявалі:

Бaранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

змілуйся над намі, о змілуйся.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

адары нас супакоем, адары нас супакоем.

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста
Прамова ксяндза Яна Саламона / фота: Аляксандр Пазняк

Ян Саламон звярнуў увагу прысутных на тое, як падзеі нараджэння Хрыста апісаны ў Евангеллях, а таксама на тое, хто прыходзіў вітаць Цара цароў.

«Калі глядзець на біблейскія падзеі, то мы бачым. Што першымі да Хрыста прыйшлі пастухі, бо ім не было чаго губляць. І яны знайшлі радасць ад сустрэчы з Хрыстом. Да Хрыста прыйшлі таксама валхвы з Усходу. Гэта былі людзі, якія шукалі праўду, шукалі Бога. І яны даведаліся аб сапраўдным Богу», – прамовіў ксёндз.

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста
Прыманне аплатак з рук ксяндза / фота: Аляксандр Пазняк

Важны атрыбут свята Божага нараджэння — аплаткі. Гэты прэсны хлеб – сімвал прымірэння і любові для каталікоў – святыня. Вернікі ў Ганцавічах прымалі аплаткі з рук ксяндза. Як правіла, яны белыя і на іх ёсць фігурны малюнак.

«Мы прыйшлі сёння на свята. І гэта добра! А сапраўды я кожны дзень прыходжу да Хрыста? А можа мяне нават цяпер абцяжарваюць турботы і розныя пытанні?» – запытаўся Ян Саламон у прысцтных.

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста
Падчас набажэнства / фота: Аляксандр Пазняк

Напрыканцы Ян Саламон зачытаў святочнае віншаванне ад біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, які пажадаў усім свету, міру, цяпла ад Езуса Хрыста.

Скончылася ўсё спевамі і прывітаннем адзін аднаго словамі любові. Святочныя набажэнствы працягнуцца і 25 снежня ў 9 і 11.30 гадзін да абеду. На 9 гадзін вернікі касцёла будуць маліцца за здароўе ксяндза Яна Саламона. А ў 11.30 за ўсіх людзей Ганцаўшчыны, Брэстчыны, Беларусі.

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста
фота: Аляксандр Пазняк

Свята нараджэння Езуса ў каталікоў – гэта сямейнае свята. На святочны стол прынята падаваць запечанага гусака з яблыкамі і капустай або індычку з рознымі соўсамі. Таксама за сталом у каталікоў заўсёды ёсць адно пустое месца. Хто б ні прыйшоў у дом – ён будзе жаданым госцем.

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста

Католікі ў Ганцавічах святкуюць Нараджэнне Хрыста
Вернікі выходзяць з касцёла / фота: Аляксандр Пазняк

Глядзіце таксама:

[2018] Святая ночь: католики Ганцевщины празднуют Рождество (фоторепортаж / видео)

Почему христиане празднуют два Рождества?

[2019] У католиков — Рождество Христово

Католическое Рождество: приметы на праздник

Материалы по теме
Top