weather

USD 2.5864

EURO 3.1186

RUR(100) 3.4027

search

Беларускага перакладчыка Бібліі ўспаміналі за круглым сталом

Лукаш Дзекуць-Малей быў пратэстанцкім пастарам, які працягнуў справу Скарыны.

Круглы стол у памяць аб Л. Дзекуць-Малее
Круглы стол у памяць аб Л. Дзекуць-Малее / Фото: бібліятэка імя М. Горкага

31 сакавіка 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся міжнародны круглы стол «Лукаш Дзекуць-Малей: прадаўжальнік справы Скарыны», прымеркаваны да 100-годдзя пачатку дзейнасці грамадскага і рэлігійнага дзеяча Дзекуць-Малея. 

Лукаш Дзекуць-Малей – знакавая асоба для Беларусі ў мінулым XX стагоддзі. 

Імпрэза была прымеркавана таксама да 90-годдзя выдання перакладу Бібліі на беларускую мову.

Лука Дзекуць-Малея быў вядомы як выдавец, перакладчык рэлігійных тэкстаў, дабрачынец.  У працы круглага стала прынялі ўдзел гісторыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, краязнаўцы, спецыялісты па гісторыі пратэстантызму ў Беларусі.

Галоўнай падзеяй стала прэзентацыя новага зборніка артыкулаў «Лукаш Дзекуць-Малей: пастар, які працягнуў справу Скарыны», які выйшаў у свет у гэтым годзе.

Падчас імпрэзы прагучалі анлайн-даклады вядомых навукоўцаў Алены Глагоўскай, прафесара ўніверсітэта Казіміра Вялікага ў г. Быдгашчы (Польшча), Ёханэса Раймера, прафесара па місійных даследаваннях і міжкультурнай тэалогіі ўніверсітэта прыкладных навук г. Эверсбаха (Германія), а таксама прамых нашчадкаў Л. Дзекуця-Малея з г. Гданьска (Польшча). 

Брэсцкі гурт «Спасение» выканаў некалькі хрысціянскіх кампазыцый падчас круглага стала. 

 

Материалы по теме
Из рубрики
Top