search

У капліцы-пахавальні роду Ажэшкі на Берасцейшчыне пачалі аднаўляць ляпніну

Сёлета рэстаўратары ў вёсцы Заказель у Драгічынскім раёне паспелі зрабіць шмат, а асноўныя працы тычыліся добраўпарадкавання тэрыторыі, кладкі бруку і гідраізаляцыі падмурка капліцы.

У капліцы-пахавальні роду Ажэшкі на Берасцейшчыне пачалі аднаўляць ляпніну
У капліцы-пахавальні роду Ажэшкі на Берасцейшчыне пачалі аднаўляць ляпніну / Фото: poshyk.info

Як паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Драгічынскага райвыканкама Іна Праневіч, праект рэстаўрацыі змянілі.

“Першапачаткова збіраліся класці завадскую плітку, але было выяўлена роднае брукаванае пакрыццё, якое вырашылі аднавіць. Тэрыторыя вакол капліцы набыла новы выгляд”, – распавяла Іна Праневіч для БЕЛТА.

Паводле яе словаў, рэстаўратары ўжо прыступілі да ўнутраных тынкавых работ і аднаўленню ляпніны.

Падчас раскопак улетку знайшлі брукаваныя дарожкі. Іх акуратна разабралі, каб зрабіць добрую падставу, а затым абклалі камяні нанова. Абноўленае пакрыццё абгінае капліцу па крузе.

Старадаўні брук абклалі і на цэнтральнай алеі, якая вядзе да галоўнага ўваходу славутага помніка архітэктуры. Таксама была знойдзена аснова каля ганку, якая аказалася ўдвая шырэй, чым меркавалі спецыялісты першапачаткова. Ганак таксама аднавілі ў арыгінальных памерах.

“Па дамове з рэстаўратарамі праца ў гэтым годзе працягнецца да 31 снежня. З’явіліся вокны, таму ўнутры працаваць камфортна”, – дадала чыноўніца райвыканкаму.

Зараз адноўлена ляпніна ў верхнім ярусе вокнаў і рэстаўратары спускаюцца да сярэдняга яруса. Таксама працягваюцца работы ў крыпце (склепе) пахавальні.

Необычную находку обнаружили у каплицы рода Ожешко в Дрогичинском районе

У наступным годзе спецыялісты зоймуцца рэстаўрацыяй самага складанага элемента — ляпніны на зборы капліцы. Таксама плануецца скончыць працы ў крыпце: там трэба аднавіць падлогу і плітку на сценах. У залежнасці ад паступлення фінансавых сродкаў, магчыма, пачнецца фарбаванне будынка звонку, пасля чаго ўжо і там будуць прымацоўваць ляпніну.

“Мы маем яшчэ два гады для правядзення рэстаўрацыйных работ і размяркоўвацца яны будуць у залежнасці ад выдадзеных фінансаў. Можна казаць, што аб’ект адноўлены прыкладна на 70%”, — падкрэсліла Іна Праневіч.

Рэстаўрацыя славутасці вядзецца за кошт раённага бюджэту і сродкаў Фонда па падтрымцы культуры і мастацтва.

Колькі грошай пойдзе на праект зоны аховы капліцы роду Абуховічаў

Супрацьаварыйныя працы ў капліцы роду Ажэшкі пачаліся тры гады таму. У 2020 годзе спецыялісты ўзяліся за рэстаўрацыю помніка архітэктурнага помніка і з таго часу шмат што змянілася да непазнавальнасці.

«Захаваем нашу гістарычную Радзіму»

Неагатычная капліца ў Заказелі — гісторыка-культурная каштоўнасць II катэгорыі. Гэта частка сядзібна-паркавага ансамбля XIX стагоддзя, які пабудавалі ў 1839-1849 гадах.

У склепе былі пахаваны некалькі прадстаўнікоў роду Ажэшкі, астанкі якіх знайшлі падчас археалагічных раскопак у 2009 годзе. Тады ж былі знойдзены дэталі інтэр’ера, драўляныя і гіпсавыя статуі, бронзавае ліццё, фрагмент слуцкага пояса і іншыя артэфакты.

Таксама чытайце:

Для сплава на байдарках в Брестской области обустроили новый туристический маршрут

 

Новости

Материалы по теме
Из рубрики
Top