weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Аўтарадыё спявае пра Беларусь (+ВІДЭА)

Свіслач: рэгіянальны партал ужо пісаў пра закрыццё мінскай студыі "Аўтарадыё". А таксама пра музычныя пародыі што рэгулярна гучаць на хвалях маскоўскага "Авторадио" ў ранішнім шоў Мурзілкі. І вось цягам апошняга месяца падзеі ў Беларусі натхнілі "Мурзілак" адразу на тры новыя песні.

Магчыма, дарэчы, што мінскія радзійшчыкі сталі ў тым ліку ахвярай раз’юшанасці аднаго з беларусаў на таленавітыя пародыі, што агучваюць расійскія калегі. І хоць між двума станцыямі няма аніякай сувязі (яны самастойныя і незалежныя адна ад адной), да мінчан улады дацягнуліся. Да масквічоў – мусіць не выпадае – рукі кароткія.

А тым часам шоў «Мурзілкі» працягвае выходзіць. І там працягваюць пісаць пародыі з нагоды беларускіх падзеяў. Цягам апошняга месяца нашыя навіны натхнілі «мурзілак» адразу на тры новыя песні.

Першая – пра унікальную забарону – забарону на вываз макулатуры з Беларусі
Другая – таксама пра забарону – на гэты раз «неафіцыйную забарону» на творчасць групы «Кіно», В. Цоя асабіста а таксама фразы ШОС, Аляксандр Рыгоравіч на беларускім радыё

І нарэшце трэцяя – гэтым разам не забарона а нейкая нязвыклая для афіцыёза, якім ёсць Славянскі Базар у Віцебску непаслухмянасць – расійская спявачка адмовілася своечасова пакідаць сцэну фестывалю.

Мы ўзялі на сабе смеласць аб’яднаць усе тры відэароліка ў невялікі відэаканцэрт. Яго і прапануем да увагі.

Новости

Из рубрики
Top