weather

USD 2.6057

EURO 3.1662

RUR(100) 3.5028

search

Продкі роду Вендарфаў Ганцаўшчыну праігнаравалі

Некалькі гадзін на могілках у вёсцы Ясянец Ганцавіцкага раёна супрацоўнікі музея, старшыня Нацкага сельсавета і жыхары чакалі прыезду патомкаў знатнага роду Вендорфаў. Да прыезду людзі прыбралі фамільныя склепы і тэрыторыю, але гасцей так і не дачакаліся.

Image 178
Image 178 / Фото: Петр Гузаевский

Важных гасцей з Польшчы і розных гарадоў Беларусі чакалі і рыхтаваліся загадзя: высеклі зараснікі акацый, вычысцілі і прывялі ў належны стан пліты і склепы з пахаванымі і чакалі гасцей. Планавалася, што пасля сіпозіўма, які адбыўся ў касцёле “Святой Троіцы” г. Клецка, усе госці з Варшавы, г. Глыбокае, Санкт-Пецярбурга прыедуць на Ганцаўшчыну, але не падлічылі свой час, і планы змяніліся. Прыехалі толькі актывісты з касцёльнай парафіі Клецка.

Як расказала дырэктар Ганцавіцкага краязнаўчага музея ала Занька, прыезд продкаў Вендорфаў звязаны з нагоды кананізацыі і прылічэння да ліку святых аднаго з роду Вендорфаў, які гістарычна звязаны з Ганцаўшчынай. Як расказала Ала Васільеўна, на могілках вёскі Ясянец знаходзіцца капліца ў якой пахаваны родзічы Вендорфаў. “Раней там было дванадцаць пліт, на якіх было напісана хто пахаваны і калі. Але іх разрабавалі і знішчылі.  Акрамя капліцы Вендорфаў, на могілках у Ясянцы таксама размешчаны капліцы Яленскіх і Абуховічаў”, – распавяла Алла Занька.

У гасцей быў шчыльна распісаны графік, і яны не паспелі прыехаць да нас. На могілкі ў вёску Ясянец прыехала толькі Казіміра Іосіфаўна Сарнацкая са сваімі роддзічамі, якая па матчынай лініі з’яўляецца сваячкай продкаў Вендорфаў. Менавіта яна адшукала, што Вендорфы пахаваны на Ганцаўшчыне, і арганізавала іх прыезд, які, на жаль, не адбыўся”, – расказала Ала Занька.

 

Спраўка ГЧ.

Гістарычна-біяграфічны пачатак слыннага роду Вендорфаў на землях ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Вендорфы маюць нямецкае паходжанне на Клецкай зямлі мелі два маёнткі, на Узнозе і ў вёсцы Галынка. Бабака Зыгмунта мела паходжанне са знакамітага роду Сангайлаў герба “Набра”. Яна пабралася шлюбам з Зыгмунтам Вендорфам на Узнозе. У іх нарадзілася Ева – мама св.Зыгмунта Фелінскага. У чатырохгадовым узросце ў Евы памірае бацька Зыгмунт, і яна застаецца са старэйшым братам і мамай, якая пазней прадае свой маёнтак і пераязджае да старэйшага мужавага брата Адама ў вёску Галынка. Ахрышчана Ева была ў касцёле “Святой Тройцы” у г.Клецку. вучылася ў в.Галынка ў школе з дзецьмі простага роду. Скончыла Слуцкую гімназію  і працавала у Клецку гувернанткай і выкладала музыку.

У 17-вым узросце выходзіць замуж за Герарда Фялінскага і пераязджае жыць да мужа на Валынь. У 1822 годзе ў іх нараджаецца сын Зыгмунд.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments