weather

USD 2.598

EURO 3.1209

RUR(100) 3.3814

search

Звярнуцца да чыноўнікаў можна не выходзячы з дому

Усе, хто мае камп’ютар і доступ да інтэрнэта, цяпер  могуць дасылаць свае звароты да чыноўнікаў, не выходзячы з дому.

Такую магчымасць дае Закон “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб” (далей — Закон), які ўступіў у сілу 22 студзеня гэтага года.

“Жыхары рэгіёнаў Брэсцкай вобласці свае скаргі могуць накіроўваць на афіцыйны сайт Брэсцкага аблвыканкама brest-region.by — ён ужо працуе. А хутка з’явіцца магчымасць  звярнуцца непасрэдна да кіраўніцтва сваіх раёнаў”, — запэўніла Таццяна Тадыева, спецыяліст аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Брэсцкага аблвыканкама.

Таццяна Уладзіміраўна расказала, што менавіта яна займаецца стварэннем рэгіянальных старонак на сайце аблвыканкама. Інфармацыя з райвыканкамаў ужо сабрана, засталося выканаць тэхнічную работу, на што спатрэбіцца некалькі дзён. “У кожным раёне будзе адказваць за паступленне зваротаў і  іх пераадрасацыю па патрэбных адрасах спецыяльна прызначаны чалавек”, — адзначыла Таццяна Тадыева.

Каб электронны зварот быў прыняты да разгляду, яго варта правільна аформіць. Грамадзянін павінен указаць найменаванне і (або) адрас арганізацыі ці службовай асобы, да якіх звяртаецца, свае прозвішча, імя і імя па бацьку, е-mail для атрымання адказу, адрас месцапражывання і (ці) месца работы або вучобы, а затым перадаць сутнасць звароту. Юрыдычнай асобе неабходна ўказваць найменаванне і (або) адрас арганізацыі ці службовай асобы, да якіх звяртаецца, поўнае найменаванне юрыдычнай асобы і яе месцазнаходжанне,  е-mail для атрымання адказу. Пры перадачы сутнасці звароту кіраўнік ці асоба, якія ўпаўнаважаны ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, павінны ўказваць свае прозвішчы, імёны і імя па бацьку, пасады. Усё гэта ўказана на старонцы brest-region.by, якая дапамагае адправіць зварот па назначэнні.

Згодна з Законам  дзяржорганы і іншыя арганізацыі абавязаны разглядваць электронныя звароты гэтак жа старанна, як і пісьмовыя, і ў тыя ж тэрміны. Не будуць брацца пад увагу толькі ананімныя скаргі, а таксама звароты, якія паступяць не на афіцыйныя сайты, а з’явяцца на розных форумах.

Адказы на электронныя пісьмы, у якіх указваюцца прозвішча, імя і імя па бацьку або ініцыялы службовай асобы, упаўнаважанай падпісваць адказы на звароты, будуць паступаць на адрас электроннай пошты заяўніка. Але не толькі: калі заяўнік жадае, каб арганізацыя дала яму адказ у пісьмовым выглядзе, яна павінна гэта зрабіць. Рашэнне аб адказе на носьбіце з паперы можа прыняць і кіраўнік дзяржоргана. Новым з’яўляецца патрабаванне, каб адказы заяўніку накіроўваліся на мове яго звароту.

Закон прадугледжвае і іншыя значныя змяненні некаторых норм, якія рэгулююць работу з насельніцтвам.  Так, дзяржорган ці арганізацыя мае права не накіроўваць адказ грамадзяніну, калі ў яго прысутнасці выкананы патрабуемыя работы ці аказаны неабходныя паслугі, а таксама не адказваць на пісьмы, у тым ліку электронныя, з падзякамі або ў якіх адсутнічаюць хадайніцтвы, рэкамендацыі, патрабаванні, паведамленні аб парушэннях актаў заканадаўства і недахопах у рабоце якіх-небудзь арганізацый.

Новы закон прадугледжвае і тое, што падчас правядзення асабістага прыёму могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі аўдыё- і відэазапісу, кіна- і фотаздымкаў, праўда, толькі з ведама заяўніка. Калі ж наведвальнік не згодзен на такі кантроль, ён можа адмовіцца ад вуснай гутаркі і падаць заяву ў пісьмовым ці электронным выглядзе.

Ці павялічыцца колькасць зваротаў у сувязі  з  замацаваннем электроннага варыянту зваротаў? “На першым часе, так: спрашчэнне працэдуры можа прыцягнуць увагу грамадзян, — лічыць юрыст Сяргей Магонаў. — Потым усё паступова ўвойдзе ў сваё рэчышча”.

Мотивация персонала курсы, обучение продажам. Курсы. обучения специалист отдела персонала.
Из рубрики
Top