У Ганцавіцкай райбальніцы свае законы?
Разабрацца з законнасцю дзеянняў галоўнага ўрача райбальніцы Аляксандра Раманоўскага ў дачыненні да карэспандэнтаў «ГЧ» паабяцаў начальнік абласнога Упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Ігар Ласіцкі, які ў мінулую пятніцу ў Ганцавічах вёў прыём грамадзян.

Аб святочным мерапрыемстве медыкаў Ганцаўшчыны чытачы «Ганцавіцкага часу» не даведаліся, бо галоўны ўрач Аляксандр Раманоўскі не пусціў карэспандэнтаў)
З запісаўшыхся шасці чалавек, да начальніка з вобласці, на прыём трапілі толькі тры, ў тым ліку два з іх былі супрацоўнікамі нашай газеты.
Пытанне, з якім да Ігара Генадзьевіча звярнуўся намеснік галоўнага рэдактара газеты «Ганцавіцкі час» Пётр Гузаеўскі, тычылася перашкод, якія чыніць галоўны ўрач Аляксандр Раманоўскі карэспандэнтам нашай газеты. Адным з апошніх прэцэдэнтаў стала ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня медыцынскага работніка, куда галоўны ўрач не дапусціў карэспандэнтаў Ірыну Дамарацкую і Кацярыну Курловіч. Спачатку ён патрабаваў рэдакцыйнае заданне, не вядома на якой падставе. Потым казаў, што карэспандэнты прыйшлі без запрашэння (цікава, праз колькі гадоў мы маглі б яго дачакацца, калі некаторыя чыноўнікі, атрымаўшы пасады, вядуць сябе, як князькі?). Але факт, што напісаць добрыя словы пра тых медыкаў, якія днямі і начамі, ахвяруючы сваім часам і асабістымі праблемамі, працуюць для людзей, ратуюць іх ад хвароб і смерці, і аб тым, якім чынам гэтую працу ацэньваюць не толькі пацыенты, але і кіраўніцтва, на жаль, не атрымалася.
Дарэчы, у мінулым годзе выконваючы абавязкі галоўнага ўрача Віталь Дуброўны ніякіх перашкод карэспандэнтам «ГЧ» не чыніў і яны прысутнічалі на падобнай урачыстасці. І ведаеце – нічога страшнага не адбылося… Чаго баяўся галоўны А. Раманоўскі, высвятліць так і не ўдалося.
На прыёме Ігара Ласіцкага, прысутнічаў і галоўны ўрач Ганцавіцкай ЦРБ. Ён спрабаваў апраўдацца і спасаўся на закон, (Аляксандр Віктаравіч падрыхтаваўся, і што было прыемна, не пашкадаваў фарбы і раздрукаваў Закон РБ «Аб сродках масавай інфармацыі»). Але яго аргументы гучалі не ўпэўнена, бо зачытваў ён не тыя артыкулы, якія тычацца права альбо забароны журналісту прысутнічаць на адкрытым мерапрыемстве. Спасылкі на неабходнасць акрэдытацыі таксама разваліліся, бо Палажэння аб акрэдытацыі, згодна якогога зацверджаны парадак яе атрымання, у райбальніцы не было. Не змог А. Раманоўскі таксама нічога адказаць, на падставе якога нарматыўнага прававога акта ён патрабаваў ад карэспандэнтаў «ГЧ» рэдакцыйнае заданне. Якія юрысты, на якіх ён спаслаўся такое прыдумалі, Раманоўскі таксама не адказаў. Ну, а адказ, што гэта быў «карпаратыўчык» для сваіх работнікаў, слухаць было дзіўна. Карпаратывы праводзяцца звычайна ў іншых месцах і ў іншы час, а не пад час рабочага дня. Гэта ж бальніца, а не рэстаран…
Што тычыцца, запрашэнняў, то Ганцавіцкая райбальніца – гэта дзяржаўная ўстанова аховы здароўя, і ніякіх пропускаў на адкрытыя мерапрыемствы не патрабуецца. Законы ў нас павінны дзейнічаць для ўсіх аднолькава, інакш з такімі трактоўкамі дажывемся да таго, што чыноўнікі ад медыцыны пачнуць вырашаць, каго лячыць, а каго не.
Начальнік абласнога ўпраўлення Ігар Ласіцкі, выслухаўшы прэтэнзіі абодвых бакоў, паабяцаў, што даручыць разабрацца з гэтым пытаннем юрыдычнай службе, і калі будуць ўстаноўлены неправамерныя дзеянні, то да галоўны ўрач будзе прыцягнуты да адказнасці.
Акрамя гэтага пытання, аўтар гэтага артыкулу закрануў і іншыя праблемы, якія Ігару Ласіцкаму самі медработнікі сказаць пабаяліся. Аб тым, што ў бальніцы з чатырох машын хуткай дапамогі толькі адна ў добрым стане, што калектыўны дагавор прыняты заднім чыслом і без правядзення сходу, што і ён намеснік галоўнага ўрача райбальніцы Віктар Анікевіч займаепасаду кіраўніка прафкама незаконна, бо сумяшчэнне гэтах пасад супярэчыць працоўнаму заканадаўству…
На жаль, прыемную размову з гэтымі цікавымі людзьмі прыйшлося закончваць, бо у калідоры яшчэ былі людзі.Праўда, з запісаўшыхся шасці чалавек на прыём, дайшлі толькі тры. Астатнія, чамусці, не адважыліся. Напэўна, іншы раз для вырашэння праблем хапае і запісу…
Новости
- 13:46 10.08 В Беларуси придумали, как еще взять денег с таксистов
- 12:20 10.08 Россиянин утонул в мелиоративном канале в Лунинецком районе
- 11:52 10.08 Виды остекления балкона: какие бывают и как выбрать
- 10:35 10.08 Неожиданная находка в Брестской области: зерно испортилось и его закопали
- 06:54 10.08 Этот простой продукт помогает предотвратить атеросклероз и защитит от артрита
- 19:51 09.08 Взрыв в Крыму: неудачно покурили на военном аэродроме?
- 13:37 09.08 Немец переехал в белорусскую деревню и хочет тут остаться: история споровского Андреаса
- 11:55 09.08 Не только панский дом. Что хотят продать на аукционах в Ганцевичском районе?
- 23:35 08.08 Покушение на министра сорвали в Украине. Что ещё происходило на 166 день войны
- 20:33 08.08 Футбольная команда «Мелиоратор» стала чемпионом досрочно
- 17:49 08.08 Когда ожидать очередной волны коронавируса в Беларуси: какая ситуация в Ганцевичах
- 15:12 08.08 У фуры не было зеркала: подробности смертельного наезда на границе в Бресте
- 14:54 08.08 Тепло и почти без дождей. Какую погоду обещают в Брестской области на ближайшие дни
- 11:26 08.08 Лукашенко назвал «дурью» введение налога для тех, кто собирает грибы и ягоды
- 09:36 08.08 Ищут парня из Брестской области с матерной татуировкой на лице
- 15:54 06.08 Стало известно, когда в Брестской области разрешат собирать бруснику и клюкву
- 14:11 06.08 В Ивацевичском районе хотят производить грунт для выращивания грибов
- 12:31 06.08 В Ивацевичском районе сгорела машина на «олимпийке»
- 07:12 06.08 Пять главных ошибок во время завтрака
- 23:52 05.08 Из-за Путина оштрафовали турецких футболистов: что происходит на 163 день войны в Украине
Из рубрики
Тепло и почти без дождей. Какую погоду обещают в Брестской области на ближайшие дни
Одной из особенностей лета 2022 года стала изменчивость погоды. Не успели температура воздуха обосноваться на отметке +30°С и выше, как на смену жаре пришла прохлада с температурным фоном на 1-4 градуса ниже климатической нормы.