weather

USD 2.567

EURO 3.0586

RUR(100) 3.3976

search

Лебядзям і качкам утульна на Ганцавіцкай зямлі

Ганцавіцкія вадаёмы багатыя не толькі рыбай, але і птушкай. Пра гэта сведчаць лебедзі і качкі, якія плаваюць у нашых шыротах. І па ўсім відаць, ім вельмі падабаецца Ганцавіцкая зямля і вада.

Лебедзі-шыпуны выходзяць з вады на бераг
Лебедзі-шыпуны выходзяць з вады на бераг / Фото: Аляксандр Пазняк

Лебедзі, якія на фатаздымках, не давалі сябе сфатаграфаваць, паказваючы, што з’яўляюцца гаспадарамі вады. І нават выходзілі з вады, каб ўскубнуць. Затое актыўна елі  кінуты ім хлеб і нават адбіралі яго ў качак, адганяючы ад белых кавалачкаў батона. А яшчэ птушкі ўжо вывелі маленькіх птушанят, што бачна па фотках.

Вечаровы вадаём
Вечаровы вадаём

Спрадвечны насельнік нашых вадаёмаў, лебедзь-шыпун быў цалкам вынішчаны да пачатку XIX стагоддзя і да 80-х гадоў XX стагоддзя практычна адсутнічаў у беларускай фаўне. Другаснае засяленне нашай тэрыторыі адбывалася ім з суседніх рэгіёнаў — Літвы і Польшчы.

Затока для птушак 
Затока для птушак 

Лебедзь-шыпун добра вядомы дзякуючы буйным памерам і чыста-беламу апярэння; толькі частка дзюбы і ногі ў гэтай птушкі чорныя.

Адметнай асаблівасцю самца з’яўляецца чорны шышкавідны выраст ў падставы надклюўя, а таксама манера выгінаць шыю ў форме літары «S» і апускаць пад вуглом да вады галаву і дзюбу.

Шэрая качка плыве ў адзіноце
Шэрая качка плыве ў адзіноце

Срэбная вада для адной качкі
Срэбная вада для адной качкі

Качка шэрая сустракаецца ў невялікай колькасці ў поймах палескіх рэк і азёр. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночная мяжа яе распаўсюду.

Для гнездавання качкі часцей за ўсё выбіраюць вадаёмы ў лясістай мясцовасці, аднак пазбягаюць глыбокіх азёр з ляснымі берагамі. Перавагу яны аддаюць далінам рэк і азёр, парослых кустамі з буйнымі адкрытымі плыткаводдзямі.

Качкі і лебедзь чакаюць хлеба
Качкі і лебедзь чакаюць хлеба

Затока для птушак 
Затока для птушак 

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики