weather

USD 2.6057

EURO 3.1662

RUR(100) 3.5028

search

Дзе ў Беларусі шукаць прававую дапамогу

Правы чалавека павінны быць абароненыя законам. Абарона правоў чалавека і асноўных свабодаў – гэта абавязак дзяржавы, незалежна ад яе палітычнай, эканамічнай і культурнай сістэмы. Але ідэальных краін няма, і правы чалавека парушаюцца ў той ці іншай ступені на ўсёй планеце.

Дзе ў Беларусі шукаць прававую дапамогу
Дзе ў Беларусі шукаць прававую дапамогу

На жаль, у Беларусі механізмы іх абароны не забяспечваюцца дзяржавай належным чынам. Актывісты розных краін аб`ядноўваюцца ў недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі, каб абараняць правы чалавека негвалтоўнымі дзеяннямі.

У Беларусі можна звярнуцца ў праваабарончы цэнтр «Вясна». Чаму важна абараняць правы чалавека Штодзённая праца праваабаронцаў у Беларусі часта нагадвае надзвычайную службу кшталту «Хуткай дапамогі».

Тысячы людзей за 20 год працы Праваабарончага цэнтру «Вясна» атрымалі аператыўную юрыдычную, прававую і іншую дапамогу, журналісты і эксперты карыстаюцца аналітычнымі матэрыяламі юрыстаў. «Вясна» працуе як шырокая праваабарончая плынь.

ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА» Ў БЕЛАРУСІ

ПЦ «Вясна» дзейнічае ў Беларусі з вясны 1996 года і з 2004 з`яўляецца асацыяваным сябрам Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH), якая сёння аб`ядноўвае амаль 200 праваабарончых арганізацый са 130 краінаў свету на 5 кантынентах.

«Вясна» садзейнічае фарміраванню ў беларускіх грамадзян павагі да правоў чалавека. Аказвае дапамогу тым, чые правы былі парушаны. ПЦ «Вясна» з`яўляецца некамерцыйным грамадскім аб`яднаннем, дзейнасць якога будуецца на дэмакратычных прынцыпах.

Арганізацыя не прадстаўляе інтарэсы пэўных палітычных сіл. Лёгка заблытацца ў тэрмінах «праваабаронцы» і «праваахоўнікі», бо гэта зусім розныя людзі. Праваабаронцы абараняюць правы чалавека, а пад тэрмінам праваахоўнікі часцей за ўсё разумеюць міліцыю, пракуратуру і сумежныя структуры, якія створаныя дзяржавай і прадстаўляюць яе інтарэсы, каб ахоўваць «пра́ва», гэта значыць законы і іх выкананне грамадзянамі.

Дзе ў Беларусі шукаць прававую дапамогу
Дзе ў Беларусі шукаць прававую дапамогу

Згодна Канстытуцыі Беларусі, дзяржава і яе структуры абавязаны абараняць правы чалавека, але на практыцы часта бывае, што інтарэсы дзяржавы ці асабістыя інтарэсы чыноўнікаў ставяцца праваахоўнікамі вышэй за правы канкрэтнага чалавека альбо супольнасці людзей. Такія выпадкі з`яўляюцца важным полем дзейнасці для праваабаронцаў.

ХТО МОЖА ЗВЯРНУЦЦА Ў «ГРАМАДСКУЮ ПРЫЁМНУЮ»

Праваабаронцы «Вясны» аказваюць юрыдычную ды іншую дапамогу жыхарам Беларусі, што пацярпелі ў канфліктах паміж грамадзянінам і дзяржавай, у выніку чаго былі парушаны правы чалавека. Спецыфікай «Вясны» з`яўляецца абарона грамадзянскіх і палітычных праў, якія, згодна з Канстытуцыяй краіны, гарантаваны дзяржавай.

СІТУАЦЫЯ З ПРАВАМІ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ. ЛІСТАПАД 2020

Пра ваабарон ч ы цэнтр штомесяц праводзіць маніторынг выканання праў чалавека ў Беларусі. Ацэньваючы сітуацыю ў комплексе, прадстаўнікі ПЦ «Вясна» канстатуюць наяўнасць глыбокага крызісу праў чалавека ў краіне, які закранае практычна ўвесь спектр грамадзянскіх і палітычных праў, які прывёў да грубых парушэнняў праў тысяч грамадзян і патрабуе неадкладнага ўрэгулявання, у тым ліку з удзелам міжнародных арганізацый.

Высновы маніторынга ў лістападзе:

  • на працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзян па палітычных матывах. У месцах несвабоды знаходзяцца 146 палітвязняў, іх колькасць працягвае павялічвацца. Агульная ж колькасць грамадзян, у дачыненні да якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы ў выбарчы і пост-выбарчы перыяд, склала больш за 900 чалавек;
  • улады працягвалі практыку гвалтоўнага спынення мірных дэманстрацый пратэсту і прымянення гвалту ў дачыненні да іх удзельнікаў;
  • агульная колькасць грамадзян, затрыманых за ўдзел у сходах на працягу месяца, склала не менш за 4 000 чалавек. Такім чынам, агульная колькасць затрыманых за ўдзел у мірных сходах з пачатку выбарчай кампаніі дасягнула 30 000 чалавек;
  • органамі пракуратуры і Следчым камітэтам так і не было ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы па фактах сістэмных і масавых катаванняў затрыманых грамадзян у перыяд з 9 па 12 жніўня 2020 г., а некаторым заяўнікам ўжо прыходзяць апавяшчэнні з СК пра адмовы ва ўзбуджэнні крымінальных спраў. Беспакаранасць прывяла да таго, што прадстаўнікі сілавых структур працягваюць ужываць катаванні і жорсткае, бесчалавечнае, прыніжальнае абыходжанне ў дачыненні да затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту;
Дзе ў Беларусі шукаць прававую дапамогу
Дзе ў Беларусі шукаць прававую дапамогу
  • асаблівы рэзананс у грамадстве вык лікаў выпадак гібелі 12 лістапада ў выніку збіцця і затрымання невядомымі жыхара Мінска Рамана Бандарэнкі, а таксама жорсткі разгон сілавікамі мірнай акцыі пратэсту ў Мінску і затрыманняў журналістак «Белсат» Кацярыны Андрэевай і Дар`і Чульцовай, журналісткі tut.by Кацярыны Барысевіч, а таксама доктара БХМД Арцёма Сарокіна;
  • нягледзячы на інфармацыю ў СМІ аб датычнасці да гібелі Бандарэнкі шэрагу высокапастаўленых і набліжаных асабіста да Лукашэнкі асобаў, крымінальная справа па факце смерці Рамана так і не была ўзбуджана, што толькі ўзмацняе падазрэнні ў грамадстве аб датычнасці да яго смерці афіляваных з дзеючай уладай асоб і сілавых структур;
  • парушэнне права на жыццё Генадзя Шутава, Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора і Рамана Бандарэнкі не прызнана ўладамі і не расследуецца;
  • у цэлым, эксперты ПЦ «Вясна» адзначаюць далейшае ўзмацненне рэпрэсій і яшчэ большае пагаршэнне крызісу праў чалавека ў краіне на фоне дэградацыі прававой сістэмы краіны і яе пераналадкі на рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments