weather

USD 2.5486

EURO 2.8758

RUR(100) 3.4345

search

У суботу стартуе чэмпіянат раёна па футболе

Матчам каманд «КПД» і «Інтэграла» з Клецка пачнецца адкрыты чэмпіянат Ганцавіцкага раёна па футболе. Гульня пройдзе на цэнтральным стадыёне 23 чэрвеня ў 18.00 гадзін.Клецкі «Інтэграл» у мінулым годзе стаў пераможцам у сваім раёне, таму гульня павінна быць цікавай. 

У нядзелю, 24 чэрвеня, пасля завяршэння матча чэмпіяната вобласці, які прызначаны на 15.00, адбудзецца гульня каманд «Лясгас» і «Люсіна». Матч пройдзе ў вёсцы Люсіна.

Сёлета, акрамя ужо названых каманд, заяўкі на ўдзел у турніры ўжо падалі каманды «ПМС», «Лясгас» і «Люсіна». Уключыцца ў барацьбу і дапоўніць спіс удзельнікаў чэмпіяната могуць дапоўніць каманда з Хатыніч і яшчэ адна каманда з Клецкага раёна.

Top