weather

USD 2.5354

EURO 3.0615

RUR(100) 3.4206

search

Баранавіцкія футбалісты ФК «Ганцавічы-Сузор’е» перайгралі баранавіцкіх ігракоў «Коласа»

Перамогу з мінімальным лікам 1:0 атрымаў ФК “Ганцавічы-Сузор’е” над футбалістамі з Баранавіцкага раёна ў матчы, які прайшоў у нядзелю, 20 мая, на стадыёне ў Ганцавічах. Адзіны вырашальны мяч ў другім тайме гульні забіў Сяргей Каток.  

Каманды ў першым перыядзе ігралі на розных. Ганцавіцкія футбалісты былі больш настойлівымі толькі ў другой палове сустрэчы. Ну, і ім больш шанцавала. У сапернікаў было некалькі галявых момантаў, мяч трапляў і ў перакладзіну, і некалькі разоў пралятаў побач са штангай, не раз выратоўваў варатар.

Але «размачыць» ганцавіцкую каманду баранавіцкія футбалісты не змаглі. Гэта нашы баранавіцкія ігракі (а ў асноўным саставе ФК «Ганцавічы-Сузор’е» гулялі большасць баранавіцкіх ігракоў) перайгралі на гэты раз дургіх баранаўцаў.

У цэлым гульня была добрая і цікавая. Дарэчы, за ёй сачылі прыкладна 400 аматараў футбола рознага ўзроста і полу. Здзівіла, што на футбол у Ганцавічах ходзяць жанчыны ўжо сталага ўзросту і яны пад час гульні падтрымліваюць каманду не горш, чым мужчыны.

У «хоры» балельшчыкаў жанчыны і дзяўчаты ўпрыгожваюць  і трыбуны, і падымаюць настрой мужчынам. Ды і футбалістам пры такіх балельшчыках хочацца паказаць сябе як мага лепш.

Из рубрики
Top