На Ганцавіцкім стадыёне ўключылі святло. Фотафакт
На стадыёне ля школы №1 у Ганцавічах увечары 30 сакавіка загарэліся ліхтары.
30.03.2020, 22:29
481
Абноўлены стадыён ля сярэдняй школы №1 цяпер асветлены / Фото: Аляксандр Пазняк
На стадыёне ўключылі 5 ліхтароў. Гэта не ўсе ўсталяваныя асвятляльныя ўстаноўкі.
З надыходам цяпла, па вечарах, на стадыён пабегаць, пазаймацца спортам і проста пабавіць час пачалі прыходзіць ганцаўчане розных узростаў. Зараз холад крыху разагнаў народ, але святло ўключылі. Напэўна, каб пратэсціраваць сістэму.
Уключаныя ліхтары павінны яшчэ больш паспрыяць таму, каб ганцаўчане заняліся спортам.
Беражыце сябе і сваё здароўе, а таксама прытрымлівайцеся асаблівых мер бяспекі пры каронавірусе!

comments powered by HyperComments