weather
search

Другое месца – у Мікалая Рылкі

25-26 кастрычніка ў Лядовым Палацы спорту адбыўся адкрыты кубак горада Баранавічы па шашках. Пазмагацца за кубак і шэсць прызоў, акрамя гаспадароў, прыехалі аматары шашак з Гомеля, Стаўбцоў, Брэста, Кобрына, Бярозы, Івацэвічаў і Ганцавіч.

шашкі
шашкі

Васямнаццаць удзельнікаў, з іх шаснаццаць кандыдатаў у майстры і два першаразраднікі па «швейцарцы» ў дзевяць тураў з кантролем часу 30 хвілін на партыю кожнаму з сапернікаў змагаліся за перамогу. Перад пачаткам першага тура хвілінаю маўчання ўсе ўдзельнікі ўшанавалі памяць мясцовага шашыста Яўгена Космача, які ўжо дзесяць год таму пайшоў з жыцця, але да гэтага часу яго памятаюць. Яўген быў таленавітым шашыстам і ўважлівым сябрам.

Усе дзевяць тураў ішла напружаная барацьба, ніхто не хацеў уступаць. І толькі дзявяты тур вызначыў пераможцу. Адразу трое ўдзельнікаў набралі па 13 ачкоў: гэта Ігар Гайдукевіч і Аляксандр Шаўчук (абодва з Баранавіч) і Мікалай Рылка з Ганцавіч. Але тут умяшаўся яго вялікасць каэфіцыент. Горшым ён аказаўся ў Аляксандра Шаўчука, і той стаў трэцім, а вось у астатніх дваіх каэфіцыент аказаўся роўным па 75 ачкоў. Калі камп’ютар скінуў па два горшых рэзультаты, усяго на адзінку ён аказаўся большым у Ігара Гайдукевіча, які і стаў уладальнікам кубка, другім стаў Мікалай Рылка. Ганцаўчанін прайшоў турнір без паражэнняў: чатыры партыі выйграў і пяць згуляў унічыю. Усе прызёры атрымалі памятныя медалі і каштоўныя падарункі. Яшчэ тры падарункі атрымалі Мікалай Салейка (Баранавічы) і Анатоль Бортнік (Брэст) якія набралі па 11 ачкоў і раздзялілі чацвёртае і пятае месцы. Шостым быў Ігар Ждан (Баранавічы), у якога дзесяць ачкоў.

Новости

Из рубрики
Top