weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Шашачны тунір прайшоў у Маларыце

28 лістапада ў горадзе Маларыце адбылася чарговая спартакіяда для ветэранаў спорту Брэсцкай вобласці. Акрамя шашак, тэніса і дартса, на гэты раз арганізатары ўключылі і більярд. Ад горада Ганцавічы ў шашачным турніры ўдзельнічаў кандыдат у майстры спорту Мікалай Рылка.

шашкі
шашкі

Восем шашыстаў па “швейцарцы” ў чатыры туры і па дзесяць хвілін часу кожнаму з супернікаў на партыю змагаліся за перамогу. Пасля двух тураў лідзіравалі Мікалай Рылка і майстар спорту Уладзімір Масяйчук (г. Пінск), якія набралі па чатыры ачкі. І вось у трэцім туры яны сустрэліся за дошкай, дзе рашалася вельмі шмат. У напружанай, вострай барацьбе майстар трапіў у цэйтнот, памыліўся і прайграў. А ганцаўчанін выйграў і ў чацвёртым туры, набраў восем ачкоў і заняў першае месца. Другое месца нечакана для ўсіх заваяваў малазнаёмы ў шашачных кругах Леанід Новікаў (г. Брэст), які ў чацвёртым туры выйграў у Уладзіміра Масейчука. Пінчанін, расчараваны папярэдняй партыяй, у выйгрышнай пазіцыі груба памыліўся і аддаў суперніку дзве шашкі. У Уладзіміра Масейчука, як і ў Леаніда Новікава, было чатыры ачкі, але па каэфіцыенце майстар спорту заняў трэцяе месца.

Усе прызёры атрымалі дыпломы і медалі, а ў дадатак – прыгожую кнігу “Брэстчына алімпійская”. Акрамя таго, пераможца атрымаў ад абласнога спарткамітэта грашовую прэмію, а прызёры – каштоўныя падарункі ад алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

Наступная спартакіяда сярод ветэранаў спорту Брэсцкай вобласці адбудзецца ў наступным годзе ў горадзе Брэсце, там жа адбудзецца і рэспубліканская спартакіяда.

Новости

Из рубрики
Top